Аляксандр Віктаравіч Гурко
Аляксандр Віктаравіч Гурко | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1964 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дацэнт, гісторык, этнолаг, рэлігіязнавец |
Навуковая сфера | гісторыя, рэлігіязнавец, этнолаг |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар |
|
Аляксандр Віктаравіч Гурко (17 сакавіка 1964, Мар’іна Горка) — беларускі этнолаг, рэлігіязнавец, этнолаг. Доктар гістарычных навук (2005).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 сакавіка 1964 года ў горадзе Мар’іна Горка. Скончыў у 1986 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1993 года працаваў у Гродзенскім аблвыканкаме, адначасова ў Гродзенскім універсітэце, з 1995 года ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 1999—2005 гадах у Інстытуце сацыяльна-палітычных даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адначасова ў 2000—2004 гадах у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, з 2005 года ў Мінскім інстытуце кіравання[1]. Доктар гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.07 — этнаграфія, этналогія і антрапалогія (2005 г.).
3 2006 вучоны сакратар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі[1]. Дацэнт па спецыяльнасці «Гісторыя» (2008).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе новыя рэлігіі і этнаканфесійныя працэсы ў Беларусі, займаецца пытаннем прадухілення этнічных і рэлігійных канфліктаў. Аўтар манаграфій «Канфесійная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь: этнічны і гістарычны аспекты» (2001), «Новыя рэлігіі ў Рэспубліцы Беларусь: этналагічнае даследаванне» (2003), «Новыя рэлігіі ў Рэспубліцы Беларусь: генезіс, эвалюцыя, паслядоўнікі» (2006). Адзін з аўтараў кнігі «Гісторыя канфесій на Беларусі ў другой палове XX стагоддзя» (1999), «Гісторыя канфесій на Беларусі: мінулае і сучаснасць» (2000), «Традыцыйныя веравызнанні і новыя рэлігійныя рухі ў Беларусі» (2001), «Этнакультурныя працэсы ва Усходнім Палессі ў мінулым і сучасным» (2010), «Хто жыве ў Беларусі» (2012)[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з этнолагам Аляксандрай Гурко.
Зноскі
- ↑ а б в Т. А. Сінькевіч. Гурко Аляксандр Віктаравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Т. А. Сінькевіч. Гурко Аляксандр Віктаравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Мар’інай Горцы
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
- Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі царквы Беларусі
- Этнолагі Беларусі
- Рэлігіязнаўцы Беларусі
- Супрацоўнікі Гродненскага абласнога выканаўчага камітэта