Сяргей Алегавіч Шыдлоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Алегавіч Шыдлоўскі
Дата нараджэння 26 снежня 1973(1973-12-26) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эсэіст, гісторык, этнолаг
Навуковая сфера этналогія, гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ігар Усеваладавіч Чаквін

Сяргей Алегавіч Шыдло́ўскі (нар. 26 снежня 1973, в. Экімань, Полацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, этнолаг, эсэіст. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт (2012).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996). У 1996—1999 гадах выкладаў гісторыю культуры ў Полацкім дзяржаўным універсітэце на кафедры філасофіі і культуралогіі.

Вучыўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. З 2000-га да верасня 2006 года працаваў на камерцыйным прамысловым прадпрыемстве Наваполацка.

У 2009 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю («Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя», Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі, спецыяльнасць 07.00.07, навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук, дацэнт І. У. Чаквін). У 2012 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».

У 2006—2008 гадах — выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ПДУ. У 2008—2011 гадах — выкладчык, старэйшы выкладчык, дацэнт, у лютым 2013 — жніўні 2014 года — загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі ПДУ. У верасні—кастрычніку 2014 года — дацэнт кафедры турызму і гасціннасці, з лістапада 2014 года — дацэнт кафедры гісторыі і турызму ПДУ[1].

Жыве ў Полацку. Жонка — кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт ПДУ Ірына Андрэева.

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сябра Таварыства Вольных Літаратараў. Друкаваўся з 1993 года ў штотыднёвіку «Наша Ніва», альманаху «Ксеракс Беларускі», часопісах «Калосьсе», «Arche», «Маладосць». У 2016 годзе выйшла кніга эсэ «Музэюм» (ISBN 978-83-62069-76-7)[2].

Фіналіст (сумесна з Ірынай Андрэевай) конкурсу на стварэнне твораў драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць» з п’есай «Віры своя» (Дыпломы першай ступені, 2016)[3].

Пераклаў з польскай на беларускую мову мемуары Эдварда Масальскага (друкавалася ў часопісе «Маладосць», № 6—9 за 2014 год).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе этнічную гісторыю беларусаў, культуру прывілеяванага саслоўя Беларусі.

Аўтар больш 30 навуковых і навукова-метадычных работ, сярод якіх манаграфія «Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі: 1795—1864 гг.» (2011; ISBN 978-985-08-1241-4). Адзін з аўтараў калектыўнай манаграфіі «Нарысы гісторыі культуры Беларусі», Т. 1 (2013; ISBN 978-985-08-1567-5)[4].

Навуковая бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Полацкі дзяржаўны універсітэт : вытокі, гісторыя станаўлення і дзейнасць (да 40-годдзя заснавання). — Наваполацк : ПДУ, 2008. — С. 135.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]