@


@ — друкарскі знак, першапачаткова выкарыстоўваўся ў аплатных дакументах на месцы англ.: at, фр.: à у значэнні 'па [кошце]' (таксама англ. at the rate of 'па [кошце]', each at 'кожны / кожная [адзінка тавару] па [кошце]'). Афіцыйная назва знака ў адпаведнасці са стандартамі ISO /ITU/ Unicode — камерцыйнае at. У гутарковай беларускай мове дадзены сімвал звычайна называецца «вітка», «вітушка» або «смоўжык», «слімак» (сьлімак, малпачка (тар.)).
У лютым 2004 года Міжнародны саюз электрасувязі ўвёў у азбуку Морзэ код для сімвала (@) (· — · — ·), для выгоды перадачы адрасоў электроннай пошты. Код сумяшчае лацінскія літары A і C і адлюстроўвае іх сумеснае графічнае напісанне ў выглядзе лігатуры. Код у Юнікодзе — шаснаццатковы 0040 або дзесятковы 64.
Назва сімвала @ на іншых мовах
[правіць | правіць зыходнік]- Арменія — малпа.
- Украіна — слімак, сабачка, малпачка, жабка, вуха.
- ЗША — кішка.
- Расія — сабачка.
- Карэя — слімак.
- Нідэрланды — «apenstaartje» (малпавы хвост).
- Ізраіль — «штрудзель».
- Іспанія — як і мера вагі «arroba».
- Францыя, Партугалія — як і мера вагі «arrobase».
- Германія, Польшча — малпа, малпавы хвост, малпава вуха, скрэпка.
- Італія — «chiocciola» (слімак).
- Данія, Нарвегія, Швецыя — «snabel-a» (А з лычом) або слановы хобат (А з хобатам).
- Чэхія, Славакія — zavináč (скручаны ў рулецік селядзец пад марынадам).
- Кітай, Тайвань — мышка.
- В’етнам — «скручаная A».
- Грэцыя — макароніна.
- Венгрыя — чарвяк, клешч.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме @
