Іаан Пятровіч Зянюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаан Пятровіч Зянюк
Адукацыя
Нараджэнне 18 мая 1872(1872-05-18)
Смерць мерк. 1940

Іаан Пятровіч Зянюк (18 мая 1872, мяст. Пагост, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Бярэзінскі раён  — 1940(?)) — беларускі рэлігійны дзеяч, протаіерэй. Цесць беларускага паэта Янкі Бобрыка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Беларус. З сям’і службоўца. Скончыў Данскую духоўную семінарыю 5 чэрвеня 1894 года. Выкладаў у царкоўна-прыходскай школе в. Неманіцы Барысаўскага павета. З 1895 года псаломшчык Успенскай царквы в. Брадзец Ігуменскага павета. Рукапаложаны ў дыякана (9.5.1897), святара (11.5.1897) Пакроўскага храма в. Кабылянка Бабруйскага павета (цяпер в. Знаменка Асіповіцкага раёна), настаўнік царкоўна-прыходскай школы. З 26 мая 1898 года ў Свята-Троіцкай царкве в. Нача Барысаўскага павета, выкладаў у царкоўна-прыходскай школе. З 31 кастрычніка 1898 года законанастаўнік школы Мінскага Спаса-Праабражэнскага жаночага манастыра, з 15 верасня 1900 — Мінскай жаночай Уваскрасенскай школы, Мінскай узорнай школы, член Мінскага апякунства бедных духоўнага звання. З 1901 года святар Мінскага жаночага манастыра. З 1902 года член рэвізійнага камітэта свечнага завода, настаўнік Мінскага 7-класнага першаразраднага жаночага вучылішча. З 20 кастрычніка 1905 года выкладаў у Мінскім жаночым камерцыйным вучылішчы, з 1907 — у прыватнай жаночай гімназіі В. І. Лявіцкай, з 1910 — у 2-класнай мужчынскай гімназіі.

Падчас арышту служыў у Мікалаеўскай царкве ў пас. Козырава (цяпер у межах Мінска). Арыштаваны 9.4.1935. Асуджаны 10.8.1935 з інш. святарамі, дыяканам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі калегіяй АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Верагодна, была рэпрэсавана і сям’я протаіерэя. Памёр ад разрыву сэрца неўзабаве пасля вяртання з канцлагера. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 4.4.1990. Групавая справа З. і інш. № 31424-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты, меў дачок Таццяну (нар. ў 1900), Кацярыну (1905), Вольгу (1907), сына Паўла (1912).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны набедранікам (1900), скуф’ёй (1903), сярэбраным медалём Чырвонага Крыжа (1907), камілаўкай (1909), нагрудным крыжам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]