Іаан (апостал)
Апостал Іаан | |
![]() Апостал Іаан, Эль Грэка | |
Дата нараджэння | |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца: |
усімі хрысціянскімі цэрквамі |
У ліку: |
апосталаў |
Дзень памяці: |
27 снежня (заходнія цэрквы) |
Працы: |
Паводле Іаана Святое Дабравесце, 3 пасланні, Кніга Апакаліпсіс |
Падзвіжніцтва: |
апостальская пропаведзь |

Іаа́н[1], або Ян[2][3] — паводле Новага Запавету адзін з апосталаў — самых блізкіх і любімых вучняў Ісуса Хрыста, яго давераная асоба, якому даручыў апеку над сваёй маці.
Сын галілейскага рыбака Зевядзея і Саламіі. Біяграфія гэтага апостала складаецца з шэрагу цяжкіх выпрабаванняў, якія яму давялося перанесці за час свайго доўгага жыцця. Ян церпіць розныя праследаванні, зняволенні, ссылкі, спробы атруціць і нават зварыць у катле з кіпячым маслам, з якога ён выйшаў цэлым і здаровым. Драматызацыя біяграфіі магчыма рабілася для таго, каб падкрэсліць яго выключную стойкасць і вернасць вучэнню свайго Настаўніка. Яну прыпісваецца аўтарства аднаго з кананічных Евангелляў, трох саборных лістоў і тэксту «Апакаліпсіса», створанага ім у час зняволення на востраве Патмас у Эгейскім моры.
Зноскі
- ↑ Анатоль Клышка Новы Запавет — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
- ↑ Васіль Сёмуха Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.
- ↑ Уладзіслаў Чарняўскі Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. — 4000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.132-133. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іаан (апостал)
|
|