Іаган Петэр Мюлер
| Іаган Петэр Мюлер | |
|---|---|
| Johannes Peter Muller | |
![]() Мюлер, Іаган Петэр | |
| Дата нараджэння | 14 ліпеня 1801[1][2][…] |
| Месца нараджэння | Кобленц |
| Дата смерці | 28 красавіка 1858[1][2][…] (56 гадоў) |
| Месца смерці | Берлін |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Max Müller[d][3] |
| Род дзейнасці | заолаг, анатам, біёлаг, іхтыолаг, выкладчык універсітэта, фізіёлаг, неўролаг, урач, герпетолаг, марскі біёлаг |
| Навуковая сфера | Біялогія |
| Месца працы |
|
| Альма-матар | Бонскі ўніверсітэт |
| Навуковы кіраўнік | Karl Rudolphi[d][4], Philipp Franz von Walther[d][5] і August Franz Joseph Karl Mayer[d][6] |
| Вядомыя вучні | Гельмгольц |
| Вядомы як | нямецкі прыродазнавец, біёлаг XIX стагоддзя |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Іаган Петэр Мюлер (ням.: Johannes Peter Müller; 14 ліпеня 1801 — 28 красавіка 1858) — германскі прыродазнавец XIX стагоддзя, біёлаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Кобленцы. Сын шаўца, які зрабіў усё магчымае, каб даць сыну адукацыю. У 1819 г. паступіў у Бонскі ўніверсітэт спачатку з мэтай вывучаць каталіцкую тэалогію, але ўжо праз некалькі дзён перайшоў да вывучэння медыцыны. Будучы студэнтам, ён атрымаў узнагароду за даследаванне аб дыханні зародка.
У 1822 годзе атрымаў ступень доктара за дысертацыю: «Dissertatio inauguralis, physiologica sistens commentaries de phoronomia animalium», а ў наступным годзе выдаў «De respiratione foetus commentatio physiologic a in academio borussicarhenana praemio ornata» (Лейпцыг, 1823).
Вельмі важнае значэнне мела для яго знаёмства з Рудольфі, якое вызваліла яго ад схільнасці да натурфіласофіі таго часу.
У 1824 годзе стаў прыват-дацэнтам медыцынскага факультэта ў Боне, ў 1826 годзе стаў экстра-ардынарый, прафесар. У 1833 годзе ён заняў (пасля Рудольфі) кафедру анатоміі і фізіялогіі і стаў дырэктарам анатамічнага тэатра анатама-заатамічнага музея пры Берлінскім універсітэце, дзе і заставаўся да смерці.
Навуковая і прафесарская дзейнасць Мюлера ў Боне і Берліне была надзвычай шырокая і рознабаковая: ён чытаў лекцыі па анатоміі чалавека, параўнальнай анатоміі, фізіялогіі, эмбрыялогіі.
Зноскі
- ↑ а б Steudel J. Johannes Muller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Johannes Peter Müller // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Biographisches Jahrbuch und Deutscher Nekrolog / Hrsg.: A. Bettelheim — B. — Т. 1, 1896. — S. 157.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 7 жніўня 2016.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- Нарадзіліся 14 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1801 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Кобленцы
- Памерлі 28 красавіка
- Памерлі ў 1858 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Леапальдзіны
- Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізіёлагі Германіі
- Эмбрыёлагі Германіі
- Біёлагі XIX стагоддзя
- Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
