Іберыс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іберыс
Iberis amara у Слаўгарадзе.jpg
Iberis amara на клумбе ў Слаўгарадзе
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Iberis L.

Сінонімы
Тыпавы від
Віды
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23143
NCBI  190883
EOL  50937
GRIN  g:6000
IPNI  12678

Ібе́рыс[3], іберыйка[3] (Iberis) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Травы ці паўхмызнякі з парасонападобнымі пэндзлямі кветак, што ў капустакветных — рэдкасць. Лісце простае.

Чашалісцікі адлеглыя, не мешкападобныя. Пялёсткі белыя, ружовыя ці ліловыя, абодва знешнія моцна павялічаны. Ніткі тычынак простыя, свабодныя. Па абодвух баках кароткіх тычынак па адной трохкутнай мядовай залозе.

Распаўсюджванне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі роду сустракаюцца ў Малой Азіі і ў Паўднёвай Еўропе, асабліва ў гарах. На поўдні Расіі і Украіны, пераважна ў Крыму, да нізоўяў ракі Дон і на Каўказе растуць 3—4 дзікіх віды.

На тэрыторыі Беларусі ў дзікім выглядзе не сустракаецца, але дэкаратыўна вырошчваюцца некаторыя разнавіднасці Iberis amara, іберыс вечназялёны (Iberis sempervirens) і Iberis umbellata[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. База Растения Беларуси

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]