Іван Іванавіч Крук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Крук
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1954(1954-06-15) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, фалькларыст, этнограф
Навуковая сфера фалькларыстыка[1] і этнаграфія[1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Іван Іванавіч Крук (15 чэрвеня 1954, в. Згурск, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі фалькларыст. Кандыдат філалагічных навук (1985), рэктар Інстытута культуры Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1975). Працаваў настаўнікам. 3 1979 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з'яўляўся вучоным сакратаром. З 1992 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, загадчык кафедры. З 1998 прарэктар Беларускай акадэміі мастацтваў, пасля загадчык кафедры, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У 2011 прызначаны рэктарам Інстытута культуры Беларусі (былы БелДІПК, 1991–2011).

Даследуе беларускі фальклор, народную культуру, беларускі народны каляндар і інш. Аўтар манаграфій «Усходнеславянскія казкі пра жывёл» (1992), «Следам за сонцам: Беларускі народны каляндар: свята, абрады, паэзія» (1994), сааўтар прац «Магія слова чароўнага», «Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыцыйныя жанры: Мінская вобласць» (абедзве 1995), «Народная культура і сучасная школа» (1996) і інш. Завяршае работу над доктарскай дысертацыяй «Лікавы код у міфапаэтычнай спадчыне Беларусі».

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]