Іван Іларыёнавіч Багдановіч
Іван Іларыёнавіч Багдановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 верасня 1883 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 ліпеня 1976 (92 гады) |
Род дзейнасці | урач, дэрматолаг, венеролаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Іван Іларыёнавіч Багдановіч (5 верасня 1883, м. Копысь Мінскай губерні — 21 ліпеня 1976) — беларускі медык, педагог і арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1948). Кандыдат медыцынскіх навук, прафесар (1935)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Магілёўскую фельчарскую школу (1912), медыцынскі факультэт 1-га Маскоўскага ўніверсітэта (1921). Фельчар у Баранавіцкай бальніцы, у сяле Ручальскае Речыцкага павета (1912—1914)[1].
Малодшы медыцынскі фельчар Бабруйскага ваеннага шпіталя (1914—1919). Ардынатар Мінскай кожна-венералагічнай бальніцы (1921—1923), ардынатар, дацэнт кожна-венералагічнай клінікі ў Мінску (1923—1935). Загадчык кафедры скурных і венерычных хвароб Віцебскага медыцынскага інстытута (1935—1941)[1].
Загадчык Чалябінскіх скурна-венералагічнай бальніцы і дыспансера (1941—1943). Прафесар кафедры скурна-венералагічных хвароб Беларускага (Яраслаўль), Мінскага медыцынскага інстытута (1943—1946). Намеснік дырэктара па вучэбна-навуковай рабоце (1946—1949), рэктар (1950—1961) Віцебскага медыцынскага інстытута[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Витебский государственный университет (1934—2004) / Под ред. А. Н. Косинца [и др.]. — Витебск: ВГМУ, 2004. — С. 27-28.
- Нарадзіліся 5 верасня
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў Копысі
- Памерлі 21 ліпеня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа
- Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
- Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Педагогі Беларусі
- Дэрматолагі Беларусі
- Венеролагі
- Выкладчыкі БДМУ
- Рэктары Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта