Перайсці да зместу

Міхаіл Рыгоравіч Сачак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Рыгоравіч Сачак
Дата нараджэння 10 студзеня 1929(1929-01-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 2020(2020-10-16) (91 год)
Месца смерці
Род дзейнасці хірург
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Lev Bogush[d]
Узнагароды

Міхаіл Рыгоравіч Сачак (10 студзеня 1929, в. Варонічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 16 кастрычніка 2020, Віцебск) — беларускі хірург, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1955 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. У 1961 годзе працаваў галоўным урачом Лепельскага раёна. У 1963 годзе прызначаны галоўным хірургам Віцебскага абласнога аддзела аховы здароўя. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Аднаўленне функцый лёгкага». У 1979 годзе стаў рэктарам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1996 года на пасадзе загадчыка кафедры[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Мае 9 вынаходстваў, 340 друкаваных прац.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн «Знак Пашаны», 3 Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР. Медаль Пірагова, Выдатнік аховы здароўя, Выдатнік адукацыі і Вынаходнік СССР, Ганаровы грамадзянін Віцебска. Чалавек года Віцебшчыны — 2013.

Зноскі