Глафіра Антонаўна Мядзведзева
Глафіра Антонаўна Мядзведзева | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 жніўня 2011 (100 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() ![]() ![]() |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | паталагічная фізіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Глафіра Антонаўна Мядзве́дзева[1] (2 студзеня 1911 — 16 жніўня 2011[2]) — вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1959), прафесар (1959), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1966).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў вёсцы Кабылянка (сучасная вёска Акцябрск у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1933 годзе скончыла Маскоўскі педагагічны інстытут, у 1940 годзе — Віцебскі медыцынскі інстытут, дзе ў 1939—1941[2] гг. працавала на кафедры паталагічнай фізіялогіі. У 1941—1943 гг. на пасадзе дырэктара паліклінікі ў горадзе Пласт Чалябінскай вобласці[2]. У 1943—1946 гг. Г. А. Мохава на пасадзе асістэнта кафедры паталагічнай фізіялогіі ў Мінскім медыцынскім інстытуце і з 1946 года ў Віцебскім медыцынскім інстытуце, дзе ў 1946—1968 гг. займала пасаду загадчыка кафедрай паталагічнай фізіялогіі, адначасова ў 1961—1965 гг. — рэктара[2].
Памерла Г. А. Мядзведзева 16 жніўня 2011 г.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Г. А. Мядзведзевай належаць навуковыя працы па ролі нервовай сістэмы ў патагенезе хвароб і кампенсацыі парушаных функцый, па вострай ныркавай недастатковасці і інш.
Сярод апублікаванага:
- Роль нервной системы в механизме восстановления функций организма при смертельных кровопотерях // Вестник хирургии им. Грекова, 1951., Т. 71, № 4. (разам з Р. М. Прусам).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
- ↑ а б в г Мядзведзева, Глафіра Антонаўна (доктар медыцынскіх навук; 1911—2011) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мядзведзева Глафіра Антонаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 64.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Мядзведзева, Глафіра Антонаўна (доктар медыцынскіх навук; 1911—2011) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- История кафедры патологической физиологии (руск.) // Сайт Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
- Памерлі 16 жніўня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі МПДУ
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне
- Патафізіёлагі
- Фізіёлагі СССР
- Рэктары Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР