Іван Адамавіч Лапянкоў
Іван Адамавіч Лапянкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 студзеня 1912 |
Месца нараджэння | вёска Яськоўшчына, Шклоўскі раён,Магілёўская вобласць |
Дата смерці | 6 снежня 1972 (60 гадоў) |
Месца смерці | Ачынск |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1939—1945 (з перапынкам) |
Званне | |
Бітвы/войны |
Савецка-фінская вайна, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Іван Адамавіч Лапянкоў (15 студзеня 1912, вёска Яськаўшчына — 15 снежня 1972) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Адукацыя няпоўная сярэдняя. Працавау ў розных галінах народнай гаспадаркі, удзельнічаў у Савецка-фінляндскай вайне. У 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў на Заходнім, Калінінскім, Bapoнежскім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах.
Намеснік камандзіра мотастралковага батальёна 20-й гвардзейскай механізаванай брыгады 8-га гвардзейскага механізаванага корпуса 1-й гвардзейскай танкавай арміі старшы лейтэнант І. А. Лапянкоў вызначыўся 18 ліпеня 1944 года пры фарсіраванні ракі Заходні Буг каля вёскі Дабрачын Сакальскага раёна Львоўскай вобласці. 30 ліпеня 1944 года з групай аўтаматчыкаў разведаў месца для фарсіравання Віслы ў раёне горада Баранаў-Сандамірскі ў Польшчы, знішчыў каля 40 гітлераўцаў, захапіў 2 лодкі, пераправіўся цераз раку і замацаваўся на левым беразе. 6 гадзін група адбівала контратакі, стварыўшы ўмовы батальёну i брыгадзе для фарсіравання ракі.
23 верасня 1944 г. гвардыі капітан удастоены ордэна Леніна і звання Героя Савецкага Саюза.
Сустрэў Дзень Перамогі ў Берліне. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Ачынскім аддзяленні Дзяржбанка. Выбіраўся дэпутатам гарадскога Савета.
15 снежня 1972 года І. А. Лапянкоў памёр. Яго імем названа вуліца ў Ачынску; на доме, дзе ён жыў — мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лапянкоў Іван Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 136—137. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
- Памерлі 6 снежня
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Краснаярскім краі
- Пахаваныя ў Краснаярскім краі
- Капітаны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Памерлі 15 снежня
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны