Іван Антонавіч Голуб
Іван Антонавіч Голуб | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1998) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Іван Антонавіч Голуб (нар. 30 кастрычніка 1950, в. Пад’ясенка, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне льнаводства і раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1998), прафесар (2010). Акадэмік НАН Беларусі (2017, член-карэспандэнт з 2009)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1974), Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства і кармоў (аспірантура, 1989).
Працаваў у калгас «Чырвоны факел» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці і калгас імя В. І. Чапаева Аршанскага раёна Віцебскай вобласці (з 1974, галоўны аграном); калгас «Чырвоны Кастрычнік» Аршанскага раёна Віцебскай вобласці (1978—1984, старшыня); Эксперыментальная база «Вусце» Аршанскага раёна Віцебскай вобласці і НВА «Колас» (1984—1998, дырэктар, намеснік генеральнага дырэктара НВА «Колас»); Аршанскі раённы выканаўчы камітэт (1998—1999, старшыня); Беларускі камерцыйны інстытут кіравання, Аршанскі філіял (1999—2001, прарэктар па навуковай рабоце); Інстытут ільну НАН Беларусі (з 2001, дырэктар)[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (1996), медаль «За працоўную доблесць», ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1988) і інш.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: пытанні селекцыі сартоў і распрацоўкі тэхналогій вырошчвання і перапрацоўкі льну-даўгунцу і льну маслічнага.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Научные основы формирования высокой урожайности озимых зерновых культур : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.09 / Голуб Иван Антонович. — Москва, 1998.
- Азімае жыта / І. А. Голуб. ― Мінск, 1995.
Зноскі
- ↑ Лён 2009, с. 35.
- ↑ Персональная страница И. А. Голуба
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
- Голуб Иван Антонович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2018. — Минск, 2018. — С. 82—83.
- Иван Антонович Голуб : (к 60-летию со дня рождения) / В. П. Самсонов // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. ― 2011. ― № 1. ― С. 123―124.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Антонавіч Голуб у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
- Выкладчыкі Беларускага камерцыйнага інстытута кіравання
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Прафесары
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Старшыні Аршанскага раённага выканаўчага камітэта
- Старшыні калгасаў