Інстытут ільну Акадэміі навук Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Будынак Інстытута ільна
РУП «Інстытут ільну»
Кіраўнікі
Дырэктар: Іван Антонавіч Голуб
Намеснік дырэктара: Віктар Зігмунтавіч Богдан
institut-lna.by

РУП «Інстыту́т ільну́ — вядучая навукова-даследчая ўстанова Рэспублікі Беларусь. Знаходзіцца ў вёсцы Вусце Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваннем ільна займаецца 18 навукова-даследчых устаноў Рэспублікі Беларусь. РУП «Інстытут ільну» ажыццяўляе канцэнтрацыю, абагульненне і каардынацыю навукова-даследчай працы іншых НДУ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па дадзенай тэматыцы (у ролі сувыканаўцаў праграм і праектаў).

«Інстытут ільну» — адзін з выканаўцаў Дзяржаўнай праграмы «Генафонд».

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аддзел селекцыі і семенаводства
  • Аддзел агратэхнікі ільна
  • Лабараторыя якасці ільнапрадукцыі
  • Інфармацыйна-аналітычны аддзел
  • Вытворчы аддзел
  • Аспірантура[1]

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Патэнт 411 на сорт ільна «Грант»
  • Патэнт 410 на сорт ільна «Салют»
  • Патэнт 343 на сорт ільна «Опус»
  • Патэнт 337 на сорт ільна «Ілім»
  • Патэнт 328 на сорт ільна «Веста»
  • Патэнт 327 на сорт ільна «Ласка»
  • Патэнт 146 на сорт ільна «Іва»
  • Патэнт 75 на сорт ільна «Блакіт»
  • Патэнт 147 на сорт ільна «Ярок»[2]

Зноскі