Іван Ахрэмавіч Барадаўкін
Іван Ахрэмавіч Барадаўкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 студзеня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лістапада 1994 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | кавалерыя і пяхота |
Званне | генерал-маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Іван Ахрэмавіч Барадаўкін (22 студзеня 1908, в. Хаміны, Лёзненскі раён — 10 лістапада 1994) — ваенны дзеяч, генерал-маёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 1927 года Іван Барадаўкін быў прызваны ў Чырвоную Армію і накіраваны на вучобу ў Барысаглебска-Ленінградскую кавалерыйскую школу, пасля заканчэння якой у 1930 годзе быў прызначаны на пасаду камандзіра ўзвода 4-га конна-артылерыйскага дывізіёна, які дыслацыраваўся ў Паўлаўске.
У чэрвені 1931 года быў прызначаны на пасаду камандзіра асобнага зенітнага ўзвода 19-га кавалерыйскага палка ў Пецяргофе. Потым 4-я Ленінградская кавалерыйская дывізія была перадыслацыравана ў Беларускую ваенную акругу.
З красавіка 1936 года служыў у 29-й кавалерыйскай дывізіі (Беларуская ваенная акруга) на пасадах камандзіра кулямётнага эскадрона і часова выконваючага абавязкі начальніка штаба 114-га кавалерыйскага палка. У снежні быў прызначаны на пасаду памочніка начальніка штаба 2-га кавалерыйскага палка, са студзеня 1938 года — на пасаду памочніка начальніка 1-га аддзялення штаба, у жніўні — на пасаду начальніка 5-й часткі штаба 29-й кавалерыйскай дывізіі, а ў снежні 1938 года — на пасаду начальніка 2-й часткі штаба 6-й казачай дывізіі (Беларуская ваенная акруга).
У ліпені 1939 года быў накіраваны на вучобу ў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе.
У ліпені 1941 года капітан Барадаўкін быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 36-га кавалерыйскага палка (47-я кавалерыйская дывізія, Цэнтральны фронт). У жніўні 1941 года полк трапіў у акружэнне. У снежні 1941 года выйшаў з акружэння ў паласе 22-й арміі (Калінінскі фронт). Да лютага 1942 года выконваў распараджэнні Ваеннага савета 22-й арміі і ў сакавіку быў прызначаны на пасаду намесніка начальніка штаба 362-й стралковай дывізіі, а ў чэрвені — на пасаду начальніка штаба 155-й стралковай дывізіі, якая прымала ўдзел у Ржэўска-Вяземскай, Сычэўска-Вяземскай, Белгародска-Харкаўскай, Кіеўскай наступальнай і абарончай аперацыях. У студзені 1944 года палкоўнік Барадаўкін быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 74-га стралковага корпуса, які прымаў удзел у ходзе Жытомірска-Бердычэўскай, Праскураўска-Чарнавіцкай, Львоўска-Сандамірскай, Берлінскай і Пражскай наступальных аперацый. З 28 ліпеня па 18 верасня 1944 года часова камандаваў гэтым корпусам.
У чэрвені 1945 года быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 27-га гвардзейскага стралковага корпуса ў складзе Цэнтральнай групы войск, а ў студзені 1946 года перадыслацыраванага ў Кіеўскую ваенную акругу. У снежні 1947 года быў накіраваны на вучобу ў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Я. Варашылава, пасля заканчэння якой у студзені 1950 года быў прызначаны на пасаду 1-га намесніка начальніка штаба — начальніка аператыўнага аддзела штаба 1-й Чырвонасцяжнай арміі. З верасня 1952 года выконваў распараджэнні 10-га ўпраўлення Генштаба, пасля чаго займаў пасаду ваеннага саветніка начальніка аператыўнага ўпраўлення Генштаба Румынскай арміі. У красавіку 1955 года быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 7-й гвардзейскай арміі, у студзені 1957 года — на пасаду старшага выкладчыка кафедры стратэгіі і аператыўнага мастацтва Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава. У лютым 1958 года кафедра стратэгіі і аператыўнага мастацтва была ператворана ў кафедру аператыўнага мастацтва.
У лістападзе 1959 года генерал-маёр Іван Яфрэмавіч Барадаўкін выйшаў у запас[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга — тройчы
- Ордэн Кутузава II ступені
- Ордэн Багдана Хмяльніцкага II ступені
- Ордэн Аляксандра Неўскага
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гайдукоў, К. Іван Ахрэмавіч Барадаўкін / К. Гайдукоў // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2012. — 26 кастр. — С. 3.
- Нарадзіліся 22 студзеня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 10 лістапада
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Выкладчыкі Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага II ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Асобы
- Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне