Іван Васілевіч Самарын
Іван Васілевіч Самарын | |
---|---|
руск.: Иван Васильевич Самарин | |
![]() | |
Дата нараджэння | 7 (19) студзеня 1817 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 (25) жніўня 1885 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэатральны педагог |
Тэатр |
Іван Васілевіч Сама́рын[2] (руск.: Иван Васильевич Самарин; 19 студзеня 1817 — 25 жніўня 1885) — рускі акцёр, драматург і тэатральны педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1837 годзе скончыў Маскоўскае тэатральнае вучылішча і паступіў у трупу Малога тэатра. Вучань М. С. Шчэпкіна. Адначасова выкладаў у тэатральным вучылішчы з 1862 года. З 1874 года кіраваў драматычным класам Маскоўскай кансерваторыі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У тэатры пачынаў з амплуа «першага палюбоўніка», а з канца 1850-х гадоў перайшоў да характарных роляў. Найбольш значныя ролі: Чацкі , Фамусаў («Гора ад розуму» А. Грыбаедава); Хлестакоў («Рэвізор» М. В. Гогаля); Гамлет («Гамлет» У. Шэкспіра); Мурамскі («Вяселле Крачынскага» А. Сухаво-Кабыліна). У 1879 годзе сіламі студэнтаў опернага класа Маскоўскай кансерваторыі ўпершыню паставіў на сцэне Малога тэатра оперу «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага.
Аўтар шэрагу п’ес, якія ставіліся ў правінцыі.
Зноскі
- ↑ а б Самарин Иван Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самарын Іван Ваілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 135. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Самарин Иван Васильевич (руск.) // Афіцыйны сайт Малага тэатра
- Самарин Иван Васильевич (руск.) // Партал «Культура России»
- Нарадзіліся 19 студзеня
- Нарадзіліся ў 1817 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 25 жніўня
- Памерлі ў 1885 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
- Выпускнікі Вышэйшага тэатральнага вучылішча імя М. С. Шчэпкіна
- Асобы
- Акцёры Расійскай імперыі
- Тэатральныя педагогі Расійскай імперыі
- Акцёры XIX стагоддзя