Іван Васільевіч Скопін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Васільевіч Скопін
Дата нараджэння 23 ліпеня 1928(1928-07-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 2009(2009-05-29) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі

Іван Васільевіч Скопін (23 ліпеня 1928, в. Косарава, Асташкоўскі раён, Калінінская вобласць — 29 мая 2009) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У дзевяцігадовым узросце жыццё хлопца апаліла вайна. Нямецкія войскі спалілі ягоную вёску і на выхаванне яго ўзяла цётка. 14-гадовым падлеткам перабраўся ў Рось, куды ездзіў цягніком на базар прадаваць зерне.

У 1950 годзе скончыў рамеснае вучылішча.

Працоўную дзейнасць пачаў машыністам абаротных печаў у цэху абпалу клінкеру на цэментавым заводзе «Перамога», дзе і прапрацаваў да выхаду на заслужаны адпачынак.

Не адно пакаленне машыністаў верцяцца печаў прайшло школу Скопіна і працягвала разам з ім прыносіць працоўныя дасягненні сваім калектывам і цэментнаму заводу «Перамога», ВА «Ваўкавыскцэментнашыфер». Абіраўся дэлегатам XXVIII з’езда КПБ.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Нястомная энергія, працавітасць, высокі прафесіяналізм былі па вартасці ацэненыя дзяржавай. Скопін неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў СССР і БССР. Яму было прысвоена званне «Лепшы машыніст абаротных печаў цэментнай прамысловасці СССР». Узнагароджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР і Ганаровай Граматай ЦК ВЛКСМ. У 1966 годзе ўзнагароджаны ордэнам Знак Пашаны, у 1971 годзе ордэнам Леніна і медалём «Серп і Молат» — знакам адрознення Героя Сацыялістычнай Працы[1].

Зноскі