XXVIII з’езд КПБ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дваццаць восьмы з'езд КПБ. Адбыўся 46 лютага 1976 г. у Мінску. Прысутнічала 789 дэлегатаў ад 506 229 членаў і кандыдатаў у члены партыі.

Парадак дня[правіць | правіць зыходнік]

  • справаздача ЦК КПБ (П. М. Машэраў)
  • справаздача Рэвізійнай камісіі КПБ (І. М. Макараў)
  • справаздача аб праекце ЦК КПСС да XXV з'езда партыі «Асноўныя напрамкі развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1976 — 1980 гады» (Ц. Я. Кісялёў)
  • выбары ЦК КПБ
  • выбары Рэвізійнай камісіі КПБ

Праца з'езда[правіць | правіць зыходнік]

З'езд ухваліў дзейнасць ЦК КПБ па выкананні рашэнняў XXIV з'езда КПСС, заданняў 9-га пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР, адобрыў праект ЦК КПСС да XXV з'езда партыі «Асноўныя напрамкі развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1976 — 1980 гады» і даручыў ЦК КПБ і Савету Міністраў БССР на яго аснове распрацаваць 10-ы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР.

Вынікі з'езда[правіць | правіць зыходнік]

Выбраў ЦК КПБ у складзе 139 членаў і 65 кандыдатаў у члены, Рэвізійную камісію КПБ з 45 членаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бандарэнка, М. Дваццаць восьмы з'езд КПБ / Мікалай Бандарэнка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 218. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Матэрыялы XXVIII з'езда Камуністычнай партыі Беларусі. — Мн., 1976.