Іван Вацлававіч Юргевіч
Іван Юргевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | прафсаюзны лідар, грамадскі дзеяч, рэдактар газеты |
Дата нараджэння | 15 мая 1943 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 2002 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Член у |
Іван Вацлававіч Юрге́віч (15 мая 1943, вёска Целяшы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 17 снежня 2002, г. Наваполацк) — лідар шахцёрскага руху ў Беларусі ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў, першы старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў, БНП. Заснавальнік газеты «Салідарнасць», лідар Міжпрафесійнага саюза рабочых г. Салігорска, старшыня Салігорскага страйкама ў красавіку-траўні 1991 года, член грамадскага аб’яднання Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне»[1][2].
Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 мая 1943 года ў вёсцы Целяшы Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Па нацыянальнасці беларус, па веравызнанню каталік. Скончыў 7 класаў агульнаадукацыйнай школы ў 1957 годзе. У 17 гадоў паехаў працаваць на лесагаспадарку ў Пячорскі раён, Комі АССР. Пазней паступае ў Варкуцінскае Горнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 3[3].
З 1963 годзе ўладкоўваецца на Варкуцінскія шахты электраслесарам. З 1964 па 1967 год служыць у Савецкім войску. Пасля звальнення з войска вяртаецца на Варкуцінскія шахты. У 1973 годзе пераязджае ў Нарыльск, дзе працуе тры гады рабочым на мясцовым металургічным камбінаце. У 1976 вяртаецца на радзіму. Уладкоўваецца на Вытворчым аб’яднанні «Беларуськалій» машыністам горных вымальных машын.
Прафсаюзная і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля падзей у Польшчы пачатку 1980-х гг., звязаных з працоўным рухам «Салідарнасць», пачынае актыўна праяўляць сваю пазіцыю. Публікуецца ў газеце «Калійшчык Салігорска», а пазней яго абіраюць сябрам Рады працоўнага калектыву аб’яднання.
Разам з паплечнікамі 18 жніўня 1990 года на Устаноўчай канферэнцыі Міжпрафесійнага саюза рабочых Салігорска быў абраны старшынёй[4]. Пад час красавіцкіх падзей 1991 года, разам з Міхаілам Собалем, Генадзем Быкавым, Георгіем Мухіным і Сяргеем Антончыкам быў адным з лідараў палітычнага страйку ў БССР[5]. Салігорскім страйкавым камітэтам быў абраны яго старшынёй разам з Васілём Юркіным.
У красавіку 1991 годзе заснаваў першае незалежнае салігорскае выданне — газету «Салідарнасць»[6]. Назва газеты была абрана па прынцыпу польскай «Салідарнасці», якой захапляліся ў той час амаль усе лідары працоўнага руху.
Пад час Устаноўчага з’езду Незалежнага прафсаюза гарнякоў Беларусі 6 кастрычніка 1991 года не ўзнікла пытанне, каго абраць старшынёй новага прафсаюза, паколькі Аляксандр Доўнар і Васіль Юркін знялі свае кандыдатуры на карысць свайго паплечніка. 64 галасамі з 85 ён быў абраны першым старшынёй НПГБ.
Узначальваў Незалежны прафсаюз гарнякоў Беларусі (з 1993 года перайменаваны ў БНП) на працягу чатырох гадоў, да 1995 года. Удзельнік 44-дзённага страйку на ВА «Беларуськалій» і 18-дзённай галадоўкі ў сакавіку-красавіку 1992 года[7]. У 1993 годзе ўдзельнічаў у стварэнні Асацыяцыі прафсаюзаў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі (БКДП)[4].
Завяршэнне дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]Пасля пагаршэння здароўя ў 1995 годзе ён пакінуў пост старшыні БНП. На пенсіі паступае на філасофскі факультэт БДУ. Нездаровы лад жыцця і надрыўны тэмп прафсаюзнай дзейнасці прывялі да чатырох сардэчных прыступаў. 17 снежня 2002 года ва ўзросце 59 гадоў яго не стала. Пахаваны Іван Вацлававіч быў бліз старажытнага беларускага горада Полацка, куды па ініцыятыве НПГ 4РУ кожны год на дзень яго нараджэння прыязджаюць актывісты Беларускага Незалежнага прафсаюза.
Зноскі
- ↑ http://npg.by/history Архівавана 14 мая 2021.
- ↑ https://belnp.org/storage/app/media/Files/Doc_tu/Novic_prava_ludzmi.pdf Архівавана 14 мая 2021.
- ↑ «Он жил свободно, как свободный гражданин» Архівавана 15 мая 2021.
- ↑ а б https://belnp.org/storage/app/media/Files/Doc_tu/SbornikNPGB.pdf Архівавана 14 мая 2021.
- ↑ https://www.svaboda.org/a/31184331.html
- ↑ https://www.youtube.com/watch?v=-KiGU9lWG0s
- ↑ https://novychas.by/poviaz/kriz_s_1992_goda
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- НПГБ: Сборник материалов по истории Независимого профсоюза горняков Беларуси. Мн.: «Зималето», 2011.
- НПГ — право «людзьмі звацца». Николай Новик: воспоминания, документы, статьи. Мн., 2013.