Іван Любачка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Любачка
Дата нараджэння

1 мая 1915(1915-05-01)

Месца нараджэння

Магілёўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя ці Полацкі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці

20 ліпеня 1977(1977-07-20) (62 гады)

Месца смерці

Мюрэй[d], Calloway County[d], Кентукі, ЗША

Род дзейнасці

вучоны

Навуковая сфера

гістарыяграфія

Месца працы

Індыянскі ўніверсітэт у Блумінгтане
Murray State University[d]

Альма-матар

Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут
Індыянскі ўніверсітэт у Блумінгтане
Калумбійскі ўніверсітэт

Іван Стэфанавіч Любачка (1 мая 1915, Магілёўскі павет[1] або Полацкі павет[2] — 20 ліпеня 1977, Мурай, штат Кентукі) — беларускі гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў матэматычны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1939). У 1940 г. мабілізаваны ў Чырвоную Армію, у пачатку Вялікай Айчыннай вайны трапіў у палон, але быў вызвалены і працаваў у вёсцы на бацькоўскай гаспадарцы. У 1943 г. вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Пасля вызвалення застаўся ў Германіі, у лагерах для перамешчаных асоб працаваў настаўнікам у беларускіх школах, у гімназіі ў Гібельштаце і ў Бакнангу. У пач. 1950-х эміграваў у ЗША. Вучыўся ва Універсітэце Штата Індыяна (г. Блумінгтан), у 1964 г. атрымаў ступень доктара гісторыі[1]. Паводле інш. звестак, скончыў Калумбійскі ўніверсітэт, працаваў у Блумінгтанскім і Мурайскім універсітэтах[2].

Аўтар многіх публікацый, у т.л. «Беларусь пад савецкай уладай, 1917—1957»[3].

Ашчаджаныя за жыццё сродкі запісаў на заснаванне стыпендыяльнага фонду (гл. Фонд імя І. Любачкі) падтрымання доследаў у галіне беларусазнаўства.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Максімюк Я., Беларуская Гімназія…
  2. 2,0 2,1 Гардзіенка А., Асобы і рэаліі…
  3. Bielorussia under Soviet Rule, 1917—1957; Ivan S. Lubachko, 1972 by University Press of Kentacky

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Максімюк Я., Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, 1945—1950. Нью-Ёрк — Беласток, 1994. — 196 с.
  • Гардзіенка А., Асобы й рэаліі // Літаратурны рух на эміграцыі / Уклад. Юрэвіч Л. — Мн: БГА, 2002.