Універсітэт штата Агая
Універсітэт штата Агая | |
---|---|
![]() | |
| |
Заснаваны | 1870 |
Студэнты | 46 820[1] |
Узнагароды | |
Сайт | osu.edu (англ.) |
![]() |
Універсітэт штата Агая (англ.: Ohio State University) — дзяржаўны даследчы ўніверсітэт, размешчаны ў горадзе Калумбус, штат Агая. Трэці па велічыні ўніверсітэт ЗША, пасля ўніверсітэта штата Арызона і Універсітэта Цэнтральнай Фларыды.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Навучальная ўстанова была заснавана ў 1870 годзе на падставе Закона Морыла 1862 года як сельскагаспадарчы тэхнічны каледж. Першапачаткова будынак быў размешчаны ў сельскай абшчыне, што знаходзілася на паўночнай ўскраіне Калумбуса. Хоць чакалася, што ВНУ будзе сфакусаваны на навучанні дысцыплінах, звязаных з аграрным сектарам, намаганнямі губернатара Ратэрфорда Хейса ўстанова стала ўніверсітэтам, і 17 верасня 1873 года ўжо ў новым статусе у ВНУ былі прынятыя першыя 24 студэнты. У 1878 годзе адбыўся першы выпуск, які складаўся з шасцярых мужчын; першая жанчына скончыла ўніверсітэт у наступным годзе. У 1878 годзе атрымаў канчатковае найменне — «The Ohio State University» (з артыклем «The» ў афіцыйнай назве).
У 1880 годзе адкрыта аспірантура. У 1891 годзе была заснавана юрыдычнай школа — юрыдычны каледж Морыца. Пазней былі заснаваныя каледжы медыцыны, стаматалогіі, ветэрынарыі, гандлю і журналістыкі.
Хоць развіццё было абцяжарана ў 1870-я гады канкурэнцыяй з універсітэтам Маямі (Агая), усё ж праблемы былі ў канчатковым рахунку вырашаны. У 1916 годзе ўніверсітэт стаў членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў.