Іван Мікалаевіч Банаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Мікалаевіч Банаў
Дата нараджэння 29 жніўня 1916(1916-08-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 1982(1982-02-09) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Гады службы 19351977
Званне
Генерал-маёр
Бітвы/войны Польскі паход РСЧА
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 20 years of victory rib.png 30 years of victory rib.png
замежныя ордэны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Мікалаевіч Банаў (16 (29) жніўня 1916, с. Тацынская  (руск.) — 9 лютага 1982) — савецкі разведчык, у гады Вялікай Айчыннай вайны адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі, камандзір партызанскага злучэння. Герой Савецкага Саюза (4.2.1944)[1], генерал-маёр (1969).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 жніўня (16 жніўня па старым стылі) 1916 года ў сялянскай сям’і.

У Савецкай Арміі з 1935-га. Сябра кампартыі з 1939-га.

Скончыў два курсы сельгастэхнікума, Арджанікідзаўскае ваеннае пяхотнае вучылішча (1938), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (1949)[1]. Сакратар камсамольской арганізацыі калгаса.

Moscow Power Engineering Institute 7.jpg

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941-га[1]. Са жніўня 1942-га выконваў заданні ў тыле ворага. Арганізоўваў дыверсійна-выведвальную працу ў Баранавіцкай, Пінскай і Брэсцкай абласцях, падрыхтаваў 3 групы разведчыкаў[1]. Стварыў некалькі партызанскіх атрадаў, якія аб’ядналіся ў буйное злучэнне. Партызаны, дзейнічаючы пад кіраўніцтвам маёра Банава, у 19421943 гадах разграмілі шэраг варожых гарнізонаў на тэрыторыі Беларусі і Польшчы, здзейснілі сотні крушэнняў воінскіх эшалонаў суперніка, узарвалі каля двух дзесяткаў чыгуначных мастоў, сабралі нямала каштоўных звестак.

Са студзеня 1944 года дапамагаў польскім партызанам у барацьбе з гітлераўцамі[1].

З 1949 года праходзіў службу ў органах савецкай ваеннай разведкі да сваёй адстаўкі ў 1977 годзе.

Памёр 9 лютага 1982 года ў Маскве. Пахаваны на Хімкінскіх могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Банов Иван Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 39. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Люди легенд. Выпуск 1. — М., 1965.
  • Они прославили Родину. Книга 2. — Ростов-на-Дону, 1975.
  • Советская Военная Энциклопедия. — М.: Воениздат, 1990.
  • Черный И. Н. Данные достоверны. — М.: Воениздат, 1968. — 320 с. — 100000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Іван Мікалаевіч Банаў на сайце «Героі краіны»(Праверана 25 мая 2010)