Уладзімір Нічыпаравіч Малін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Нічыпаравіч Малін
руск.: Владимир Никифорович Малин
Уладзімір Нічыпаравіч Малін.jpg
сцяг
Сакратар па прамысловасці Цэнтральнага камітэта КП Беларусі
7 сакавіка 1947 — 1 снежня 1947
Папярэднік: пасада адноўлена
Пераемнік: Іван Тур
сцяг
Трэці сакратар Цэнтральнага камітэта КП Беларусі
26 жніўня 1943 — 7 сакавіка 1947
Папярэднік: Уладзімір Ванееў
Пераемнік: пасада скасаваная
сцяг
Сакратар па прамысловасці Цэнтральнага камітэта КП Беларусі
26 сакавіка 1941 — 26 жніўня 1943
Папярэднік: пасада ўтвораная
Пераемнік: пасада скасаваная
сцяг
Сакратар па прапагандзе і агітацыі Цэнтральнага камітэта КП Беларусі
6 чэрвеня 1939 — 26 сакавіка 1941
Папярэднік: пасада ўтвораная
Пераемнік: Цімафей Гарбуноў
сцяг
Першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі
кастрычнік 1938 — чэрвень 1939
Папярэднік: Марк Рапінскі
Пераемнік: Іван Макараў
 
Партыя: УКП(б) (з 1926)
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 11 (24) ліпеня 1906(1906-07-24)
Смерць: 30 студзеня 1982(1982-01-30) (75 гадоў)
 
Узнагароды:

Медаль «За абарону Масквы»

Уладзі́мір Нічы́паравіч Ма́лін (11 (24) ліпеня 1906, п. Яконава Цвярской губерні, Расійская імперыя30 студзеня 1982, г. Масква) — савецкі партыйны дзеяч. Член партыі з 1926 года, член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС (1956—1966). Сакратар ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі камуністычны універсітэт(1933), пасля на партрабоце.

У 1938—1939 гадах першы сакратар Магілёўскага абкама КП(б) Беларусі.

У 1939—1947 гадах сакратар ЦК КП(б) Беларусі, адначасова ў 1942—1944 гадах начальнік Палітупраўлення Цэнтральнага штаба партызанскага руху і намеснік яго начальніка. Старшыня Рэспубліканскага камітэта дапамогі па абслугоўванню хворых і параненых байцоў і камандзіраў. З жніўня 1943 па 1947 год 3-і сакратар ЦК КП(б) Беларусі.

У 1947—1949 гадах слухач курсаў перападрыхтоўкі пры ЦК УКП(б).

У 1949—1952 гадах сакратар Ленінградскага гаркама УКП(б).

У 1952—1954 гадах інспектар ЦК КПСС. Па некаторых дадзеных, пасля арышту А. М. Паскробышава выконваў яго абавязкі пры Сталіне[1].

У 1954—1965 гадах — загадчык агульным аддзелам ЦК КПСС.

У 1965—1970 гадах рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

З 1970 года на пенсіі.

Яго сын Б. У. Малін працаваў у НДІ-35[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]