Іпаліт Сільвестравіч Канановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іпаліт Сільвестравіч Канановіч
Іпаліт Сільвестравіч Канановіч
сцяг
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама
18 кастрычніка 1951 — 6 кастрычніка 1961
Прэм’ер-міністр: Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Ціхан Кісялёў
Папярэднік: Фёдар Ляхаў
Пераемнік: Мікалай Малочка
 
Партыя: УКП(б) (з 1931)[1]
Адукацыя: Вышэйшая партыйна школа пры ЦК КПСС (завочна, 1953)
Нараджэнне: 21 красавіка (4 мая) 1908
Смерць: 29 кастрычніка 1974(1974-10-29) (66 гадоў)
 
Узнагароды:
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Іпалі́т Сільве́стравіч Канано́віч (21 красавіка 1908, в. Кукавічы Мінскай губерні (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці), Расійская імперыя29 кастрычніка 1974[1] — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (19511961), ганаровы грамадзянін Слуцка. Член УКП(б)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19301935 гадах на службе ў РСЧА.

З 1935 года на савецкай і партыйнай рабоце.

З'яўляўся адным з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. У 19431944 гадах — сакратар падпольнага Слуцкага райкама КПБ(б) Б, камісар партызанскай брыгады імя В. П. Чкалова.

Пасля вайны працаваў сакратаром Слуцкага райкама КП(б) Б. У 19481950 гадах працуе сакратаром Бабруйскага абкама партыі. З гэтай пасады быў рэкамендаваны ў 1951 годзе для працы старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.

З 1961 па 1963 гады быў намеснікам старшыні Камісіі дзяржаўнага кантролю Савета Міністраў Беларускай ССР. З 1963 года — сакратар Беларускага рэспубліканскага Савета прафсаюзаў, а затым старшыня Беларускага рэспубліканскага прафсаюза рабочых і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак.

Член ЦК КПБ, неаднаразова абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета СССР[2].

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровы грамадзянін г. Слуцка. У Слуцке адна з вуліц носіць імя Іпаліта Канановіча[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кононович Ипполит Сильвестрович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 279—280. — 737 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]