Марк Якаўлевіч Рэпінскі
Марк Якаўлевіч Рэпінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная, ён сам, як першы сакратар Аргбюро ЦК КП(б)Б па Магілёўскай вобласці | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Малін | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная, ён сам, як першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП(б)Б | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Патапейка | ||||||
Пераемнік | Надзея Грэкава | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1904 |
||||||
Партыя | УКП(б) (1927) |
Марк Я́каўлевіч Рэпі́нскі (1904, в. Восава, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня — да 3 сакавіка 1966[1]) — дзеяч УКП(б), выконваючы абавязкі 3-га сакратара ЦК КП(б) Беларусі ў 1938 годзе.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1904 годзе ў в. Восава Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні ў сям’і селяніна-серадняка[2]. Беларус[2]. Член УКП(б) з лістапада 1927 года.
Скончыў сельскую школу ў Гавяновічах Рэчыцкага павета Гомельскай губерні ў 1916 годзе, тры класы прафтэхнічнай школы металістаў у Рэчыцы, вячэрні радыётэхнікум ў Ленінградзе[1].
З лістапада 1924 года па чэрвень 1925 года — сакратар сельсавета ў Балашаўке. У чэрвені-кастрычніка 1925 года — навучэнец курсаў паштова-тэлеграфных адміністрацыйных работнікаў у Мінску. З кастрычніка 1925 года па кастрычнік 1926 года — работнік паштова-тэлеграфнай канторы на станцыі Калінкавічы Мазырскай акругі. З кастрычніка 1926 года па студзень 1928 года — чырванафлоцец у Кранштаце. Са студзеня 1928 года па кастрычнік 1937 года працаваў у Ленінградзе, да 1931 года — на флоце, пасля — на партыйнай рабоце. З 25 кастрычніка 1937 года да сакавіка 1938[1] года — трэці сакратар ЦК КП(б) Беларусі. З сакавіка па верасень 1938 года — першы сакратар Аргбюро ЦК КП(б)Б па Магілёўскай вобласці, першы сакратар Магілёўскага абкама КП (б)Б. З верасня 1938 года па ліпень 1941 года — дырэктар Дзяржаўнага выдавецтва БССР[1]. З ліпеня 1941 года — на службе на Балтыйским флоце: камандзір узвода, пасля роты службы назірання і сувязі Кранштацкага ўмацаванага сектара, з 1942 года — камандзір роты асобнага батальёна сувязі. Са жніўня 1942 года па красавік 1945 года — тэхнік, старшы радыст склада № 200 аддзела сувязі флоту, з красавіка 1945 года па студзень 1948 года — у службе радыёлакацыі флоту. Са студзеня 1948 года — старшы афіцэр Ленінградскага інстытута № 6 ВМС. У лютым 1954 года працягваў працаваць на гэтай пасадзе. Партыйныя дакументы былі пагашаныя Ленінградскім гаркамам КПСС 3 сакавіка 1966 года, як памерлага[1].
Член Бюро ЦК КП(б) Беларусі (1938—1939), ЦК КП(б) Беларусі (1938—1940).
Зноскі
- ↑ а б в г д Філіпаў 2006, с. 498.
- ↑ а б Філіпаў 2006, с. 497.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Филиппов С. Г. Территориальные руководители ВКП(б) в 1934—1939 гг. : справочник / под общ. ред. А. Б. Рогинского. — М.: Политическая энциклопедия, 2006. — С. 497—498. — 679 с. — 700 экз. — ISBN 978-5-8243-2057-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]