Іван Міхайлавіч Краснік
| Іван Міхайлавіч Краснік | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 30 ліпеня 1906 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 8 лютага 1957 (50 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць |
|
| Род войскаў | артылерыя |
| Гады службы | 1932—1956 |
| Званне | палкоўнік |
| Камандаваў | 360-ы гвардзейскі цяжкі самаходны артылерыйскі полк |
| Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
| Узнагароды і званні | |
Іван Міхайлавіч Кра́снік (30 ліпеня (12 жніўня) 1906, вёска Іванск — 18 лютага 1957) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]І. М. Краснік нарадзіўся у вёсцы Іванск (сучасны аграгарадок у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). У кастрычніку 1928 года прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У 1932 годзе скончыў Мінскае артылерыйскае вучылішча. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года ваяваў на Заходнім, Калінінскім, Ленінградскім і 1-м Беларускім франтах[1].
360-ы гвардзейскі цяжкі самаходны артылерыйскі полк (33-я армія, 1-ы Беларускі фронт) пад камандаваннем падпалкоўніка І. М. Красніка вызначыўся 16—22 красавіка 1945 года на тэрыторыі Германіі ў час прарыву абароны праціўніка на ўчастку шашы Франкфурт—Берлін. За ўмелае камандаванне палком, асабістую мужнасць і гераізм Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 года І. М. Красніку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пасля вайны І. М. Краснік працягваў службу у арміі. У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія курсы пры Ваеннай акадэміі бранятанкавых і механізаваных войскаў. З 1956 года палкоўнік Краснік у запасе. Жыў у горадзе Барысаў Мінскай вобласці. Памёр 18 лютага 1957 года і пахаваны ў Барысаве.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- 2 ордэны Леніна
- 3 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- 2 ордэны Чырвонай Зоркі
- медалі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Краснік Іван Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 252. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кра́снік Іван Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 462—463. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Краснік Іван Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 252. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Краснік Іван Міхайлавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М. Ц. Дробыш [і інш.]. — Мн., 1997. — С. 430.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Міхайлавіч Краснік на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 30 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
- Памерлі 8 лютага
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Барысаве
- Пахаваныя ў Барысаве
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Нарадзіліся 12 жніўня
- Памерлі 18 лютага
- Нарадзіліся Чашніцкім раёне
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Палкоўнікі СССР