Іван Раманавіч Друцкі-Любецкі
Іван Раманавіч Друцкі-Любецкі | |
---|---|
![]() герб «Друцк» | |
Нараджэнне | каля 1510 |
Смерць | 1567 |
Род | Друцкія-Любецкія |
Бацька | Раман Васілевіч Друцкі-Любецкі |
Маці | Багдана Багданаўна Сапега[d] |
Дзеці | Рыгор Іванавіч Друцкі-Любецкі і Багдана з Друцкіх-Любецкіх[d] |
Іван Раманавіч Друцкі-Любецкі (каля 1510 — 1567) — князь, землеўласнік у Вялікім Княстве Літоўскім.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Рамана.
Валодаў Любчай і Загароддзем, набыў у брата Дзмітрыя Відунічы.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Яго сын Рыгор памёр маладым у 1596, унук Павел у пачатку 17 ст. быў суддзёй земскім луцкім, меў вотчыны на Валыні.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Насевіч В. Друцкія-Любецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 602. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.