Раман Васілевіч Друцкі-Любецкі
Раман Васілевіч Друцкі-Любецкі | |
---|---|
Род | Друцкія-Любецкія |
Бацька | Васіль Рыгоравіч[d] |
Жонка | Багдана Багданаўна Сапега[d][1] |
Дзеці | Януш Раманавіч Друцкі-Любецкі, Ганна з Друцкіх-Любецкіх, Дзмітрый Відуніцкі і Багдан Раманавіч Друцкі-Любецкі |
Раман Васілевіч Друцкі-Любецкі (каля 1450—да 1525) — заснавальнік роду Друцкіх-Любецкіх.
Сын Васіля Рыгоравіча Друцкага. Праз шлюб з Багданай Сапяжанкай атрымаў Алексінічы ў Аршанскім павеце і Койтаў каля Віцебска.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з Багданай Сапегай меў 5 сыноў і дачку:
Старэйшы сын Васіль (каля 1490—1535) валодаў часткай Любчы, Койтава і Худава. Нашчадкаў не пакінуў.
Другі сын Дзмітрый Відуніцкі (каля 1500—1558) ажаніўся з Фенкай Полазаўнай, удавой князя І. Сенскага і спадчынніцай вялікіх вотчын баяр Полазаў на Кіеўшчыне.
Багдан (каля 1500—46) быў жанаты з Соф’яй Давойнаўнай.
Іван (каля 1510—67). Яго сын Рыгор памёр маладым у 1596, унук Павел у пачатку 17 ст. быў суддзём земскім луцкім, меў вотчыны на Валыні.
Малодшы сын Януш (каля 1520—1548) быў жанаты з князёўнай Ганнай Багданаўнай Заслаўскай (пам. 1542), нашчадкаў не пакінуў.
Дачка Ганна (каля 1510—71) была жонкай М. Дуброўскага (памёр у 1537), А. Няпрэцкага (памёр каля 1545), М. Ю. Осціка (памёру 1564, яго сваякі абвінавацілі Ганну ў атручэнні мужа) і П. Ю. Друцкага-Саколінскага.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Насевіч В. Друцкія-Любецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 602. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 48. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6