Іван Уладзіміравіч Міхнюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Іван Міхнюк
Поўнае імя Іван Уладзіміравіч Міхнюк
Нарадзіўся 1 чэрвеня 2003(2003-06-01)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 185 см[2]
Вага 85 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2020 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2021—2022 Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)
2022 Беларусь ЦРФ (Брэст) 0 (0)
2022   Беларусь Слуцк 9 (0)
2023— Беларусь Слуцк
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2021 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 студзеня 2023

Іван Міхнюк (нар. 1 чэрвеня 2003, Пінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у родным Пінску, часам выступаў за юнацкія каманды мінскага «Дынама», пазней перабраўся ў акадэмію брэсцкага «Дынама». У 2020 годзе пачаў выступаць за дубль клуба. У пачатку 2021 года разам з акадэміяй дынамаўцаў перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе таксама гуляў за дубль. У пачатку 2022 года «Рух» зняўся з чэмпіянату Беларусі, але паўабаронца працягваў выступаць за каманду клуба ў юнацкім першынстве.

У чэрвені 2022 года трапіў у структуру брэсцкага «Цэнтра развіцця футбола» (былая акадэмія «Дынама» і «Руха»), а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк»[3]. Спачатку гуляў за дубль, а 17 верасня 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з бабруйскай «Белшынай» (0:0). У далейшым стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2023 года перайшоў у «Слуцк» на трывалай аснове, падпісаўшы трохгадовы кантракт[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль Дынама Беларусь 13 0
2021 дубль Рух Беларусь 23 0
2022 (2) Д1 Слуцк Беларусь 9 0

Зноскі

  1. а б https://sfc-slutsk.by/person/409
  2. а б http://sfc-slutsk.by/person/409
  3. Ярослав Яроцкий и еще три новобранца "Слуцка" (руск.). football.by (19 ліпеня 2022). Праверана 28 студзеня 2023.
  4. Иван Михнюк продолжит играть за "Слуцк" (руск.). football.by (24 студзеня 2023). Праверана 28 студзеня 2023.