Яраслаў Міхайлавіч Яроцкі
Поўнае імя | Яраслаў Міхайлавіч Яроцкі | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 сакавіка 1996[1][2][3] (27 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 173 см | ||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[4] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 23 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Яраслаў Яроцкі (нар. 28 сакавіка 1996, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец гродзенскай СДЮШАР-6, у юнацкім узросце апынуўся ў складзе мінскага «Дынама». У сезоне 2012 выступаў за дубль дынамаўцаў, згуляў у 26 матчах. У сезоне 2013 стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе. Дэбют у Вышэйшай лізе адбыўся 15 верасня 2013 года ў матчы з «Гомелем» (3:1), калі Яраслаў выйшаў на замену ў канцы матча. У другім сваім матчы за аснову, 26 кастрычніка таго ж года зноў супраць «Гомеля», таксама выйшаў у канцы матча і адзначыўся голам, усталяваўшы тым самым канчатковы лік 4:1.
У сезоне 2014 пераважна гуляў за дубль. Чатыры разы з’яўляўся на полі ў асноўнай камандзе дынамаўцаў у Вышэйшай лізе, акрамя таго, двойчы выхадзіў на замену ў матчах групавога этапу Лігі Еўропы.
У сезоне 2015 ужо часцей стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, некалькі разоў выхадзіў на поле ў стартавым складзе. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў гродзенскі «Нёман»[5], дзе стаў часцей з’яўляцца ў аснове. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў «Дынама»[6], але ў студзені 2017 года зноў далучыўся да «Нёмана»[7]. У ліпені 2017 года быў адазваны з арэнды ў асноўную каманду дынамаўцаў[8]. У другой палове сезона 2017 у складзе «Дынама» пераважна выхадзіў на замену.
У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з дынамаўцамі, адправіўся з камандай на першы турэцкі збор, але на другі не трапіў і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду клубу «Смалявічы»[9]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак з чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. Па заканчэнні сезона пакінуў «Смалявічы».
Са студзеня 2019 года трэніраваўся з «Мінскам» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[10]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, часам выхадзіў на замену. У студзені 2022 года стаў іграком «Віцебска»[11], аднак не здолеў замацавацца ў аснове. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[12] і неўзабаве перайшоў у «Слуцк»[13]. У снежні 2022 года слуцкі клуб[14], аднак у студзені 2023 года вярнуўся і падпісаў новы кантракт са «Слуцкам»[15]
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 14 лістапада 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Літвы. У студзені 2015 года ў складзе моладзевай зборнай выступаў на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дзе двумя галамі дапамог беларускай зборнай здабыць бронзавыя медалі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2014, 2015, 2017
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | дубль | Дынама | ![]() |
26 | 0 |
2013 | Д1 | Дынама | ![]() |
3 | 1 |
2014 | Д1 | Дынама | ![]() |
4 | 0 |
2015 | Д1 | Дынама | ![]() |
14 | 1 |
2016 (1) | Д1 | Дынама | ![]() |
12 | 1 |
2016 (2) | Д1 | Нёман | ![]() |
11 | 1 |
2017 (1) | Д1 | Нёман | ![]() |
8 | 1 |
2017 (2) | Д1 | Дынама | ![]() |
10 | 0 |
2018 | Д1 | Смалявічы | ![]() |
8 | 0 |
2019 | Д1 | Мінск | ![]() |
23 | 1 |
2020 | Д1 | Мінск | ![]() |
23 | 2 |
2021 | Д1 | Мінск | ![]() |
23 | 1 |
2022 (1) | Д1 | Віцебск | ![]() |
6 | 1 |
2022 (2) | Д1 | Слуцк | ![]() |
15 | 0 |
Зноскі
- ↑ Yaroslav Yarotskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yaroslav Yarotsky // FBref.com
- ↑ Yaroslav Yarotski // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ http://sfc-slutsk.by/person/411
- ↑ Ярослав Яроцкий вторую часть сезона проведет в аренде в "Немане"
- ↑ У 19 игроков "Немана" истекли контакты
- ↑ Ярослав Яроцкий проведет очередной сезон в аренде в "Немане"
- ↑ Минское "Динамо" отозвало Яроцкого из аренды в "Немане"
- ↑ "Смолевичи" арендовали у минского "Динамо" Яроцкого
- ↑ "Минск" подписал Ярослава Яроцкого
- ↑ Ярослав Яроцкий стал игроком "Витебска"
- ↑ "Витебск" объявил о расставании с Яроцким
- ↑ Яроцкий продолжит карьеру в "Слуцке"
- ↑ "Слуцк" расстался с Яроцким (руск.). football.by (4 снежня 2022). Праверана 20 снежня 2022.
- ↑ Яроцкий остался в "Слуцке" (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 10 студзеня 2023.