Іван Ягоравіч Марчанка
| Іван Ягоравіч Марчанка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1923 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 19 красавіка 1997 (73 гады) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | гісторык |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1969) |
| Навуковае званне |
|
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Іван Ягоравіч Марчанка (2 чэрвеня 1923, Людкоў, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 19 красавіка 1997) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1980). Доктар гістарычных навук (1969), прафесар (1980).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1941 годзе Слаўгарадскую СШ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1950 годзе Мінскі педагагічны інстытут, у 1954 годзе аспірантуру пры ім. У 1945—1951 гадах працаваў на партыйнай рабоце. З 1954 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром, з 1962 года загадчык сектарам, загадчык аддзелам, адначасова ў 1962—1968 і 1975—1981 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце. З 1993 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы па гісторыі: рабочага класа, калгаснага сялянства і культурнага будаўніцтва. Даследаваў праблемы аднаўлення і развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі, вытворчай і грамадска-палітычнай дзейнасці працаўнікоў. Адзін з аўтараў «Истории Белорусской ССР» у 5 тамах (1973—1975), «Истории Минска» (1967), «Истории Белорусской ССР» (1977), кніг: «Полоцк. Исторический очерк» (1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995) і іншых калектыўных прац. Аўтар больш 150 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1942, 1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Айчыннай вайны I ступені (1985), медалямі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Іван Ягоравіч Марчанка(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Марчанка Іван Ягоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Ма́рчанка Іван Ягоравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 466. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Институт истории Национальной академии наук Беларуси в лицах (1929—2008) : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2008. — С. 104—106.
- Касцюк, М. Ён прыйшоў у навуку з полымя вайны / М. Касцюк, У. Навіцкі, В. Янкоўская // Беларускі гістарычны часопіс. — 2003. — № 3. — С. 72—77.
- Марчанка І. Я. // Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна. — Мн., 1999. — С. 512—513.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Марчанка Іван Ягоравіч
- Іван Ягоравіч Марчанка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Профіль І. Я. Марчанкі на сайце НАН Беларусі
- Нарадзіліся 2 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
- Памерлі 19 красавіка
- Памерлі ў 1997 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Дактары гістарычных навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Гісторыкі Беларусі
- Гісторыкі СССР