Перайсці да зместу

Віталь Фядосавіч Мядзведзеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Фядосавіч Мядзведзеў
Дата нараджэння 26 верасня 1928(1928-09-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 чэрвеня 2020(2020-06-17) (91 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера эканоміка[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Вiта́ль Фядо́савiч Мядзве́дзеў (нар. 26 верасня 1928, в. Вугольшчына, Бялыніцкі раён, Магілёўская акруга, БССР — 17 чэрвеня 2020) — савецкі і беларускі эканамiст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984), доктар эканамічных навук (1981), прафесар (1982). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1992). Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ), геаграфічны факультэт (1952). З 1955 года — малодшы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута экaномікі АН БССР. З 1961 года — начальнік аддзела Дзяржплана БССР, з 1967 года — дырэктар НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР, з 1973 года — дырэктар БелНДІ навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 1994 года — старшы саветнік інстытута «БелІнфармпрагноз» пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 1998 года — кіраўнік аддзела, Цэнтра сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 1963—2006[3] гадах старшы эканамічны саветнік Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Працы прысвечаны метадалогіі даследавання, мадэлявання і прагназавання развіцця рэгіянальных эканамічных сістэм, вырашэння канкрэтных эканамічных праблем доўгатэрміновага і сярэднетэрміновага развіцця Беларусі, пабудовы сістэмы інфармацыйнага забеспячэння навукі, тэхнікі, вытворчасці. Прапанаваў сістэму метадаў і мадэляў распрацоўкі прагнозаў, схем размяшчэння вытворчых сіл і комплекснага развіцця народнай гаспадаркі Беларусі, распрацаваў сукупнасць навуковых абгрунтаванняў фарміравання і развіцця народнагаспадарчага комплексу Рэспублікі Беларусь. Распрацаваў мадэль міжнародных эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь з сусветнай супольнасцю. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны Нацыянальныя праграмы развіцця экспарту, турызму на сярэднетэрміновую перспектыву.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій.

Асноўныя працы:

  • Удасканаленне рэгіянальнага планавання. — Мн. 1979.
  • Сучасны свет і праблемы фарміравання ў Беларусі новай мадэлі сацыяльна-эканамічнай сістэмы. — Мн., 1997..
  • Нацыянальная праграма развіцця экспарту на 2000-05 гг. — Мн., 2000..
  • Сусветная эканоміка. — Мн. 2003 (у сааўтарстве).

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1978), залатым медалём НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі» (2018), медалямі.

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 16 жніўня 2024.
  2. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Пмяти учёного: Медведев Виталий Федосович (руск.)
  • Мядзведзеў Віталь Фядосавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Мядзведзеў Віталь Фядосавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 506. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Віталь Фядосавіч Мядзведзеў (да 80-годдзя з дня нараджэння) // Изв. НАН Беларуси. Сер. гуманитарных наук. 2008, № 4.