Іван Якаўлевіч Дземідзенка
Іван Якаўлевіч Дземідзенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 жніўня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 1956 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | ветэрынарыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Іван Якаўлевіч Дземідзе́нка (24 ліпеня (5 жніўня) 1896, вёска Стары Дзедзін, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня — 1 кастрычніка 1956, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарнай хірургіі. Доктар ветэрынарных навук, прафесар (1941). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Стары Дзедзін (зараз у Клімавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Удзельнік Грамадзянскай вайны[1]. Скончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут у 1926 годзе. Асістэнт (1929—1934), дацэнт (1934), загадчык кафедры агульнай і прыватнай хірургіі (1934—1956), намеснік дырэктара па навучальна-навуковай рабоце (1947—1955) Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Двойчы быў удзельнікам ВДНГ[1] у Маскве.
Памёр і пахаваны ў Віцебску.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў пытанні афтальмалогіі і паглыбіў распрацоўку вочнай семіётыкі пры септычных захворваннях і хірургічным сепсісе. Сканструяваў і ўвёў у практыку спрошчаную шчылінную лямпу для біямікраскапіі вачэй жывёл. Распрацаваў і ўкараніў электратэрапію пры хірургічных хваробах жывёл. Аўтар больш за 40 навуковых і метадычных прац[1].
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Заболевание глаз животных в связи с некоторыми общими заболеваниями и гипо-авитаминозами. — Учёные записки Витебского ветеринарного института. — 1950. — Т. 10.
- Применение ионофореза в клинической ветхирургии // Советская ветеринария. — 1934. — N10.;
- Сепсис и глаз. — Ученые записки Витебского ветеринарно-зоотехнического института. — 1937. — Т.5;
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дземiдзенка Iван Якаўлевiч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 104.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кафедра общей, частной и оперативной хирургии. История кафедры (руск.) // Афіцыйны сайт УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
- Памерлі 1 кастрычніка
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Пахаваныя ў Віцебску
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Дактары ветэрынарных навук
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
- Ветэрынары Беларусі
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі