Стаўбцоўскае партызанскае злучэнне
Выгляд
| Стаўбцоўскае партызанскае злучэнне | |
|---|---|
| Гады існавання | 1943—1944 |
| Краіна |
|
| Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
| Уваходзіць у | Савецкі партызанскі рух у Беларусі |
| Тып | партызаны |
| Функцыя | змаганне з акупантамі |
| Колькасць | 3550 партызан (1944) |
| Дыслакацыя | Стаўбцоўскі, Гарадзішчанскі, Дзяржынскі, Карэліцкі, Мірскі, Навамышскі раёны |
| Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
| Удзел у | |
| Камандзіры | |
| Вядомыя камандзіры | Уладзімір Зянонавіч Царук |
Стаўбцоўскае партызанскае злучэнне — было створана ў кастрычніку 1943 года. Дзейнічала на тэрыторыі Стаўбцоўскага, Гарадзішчанскага, Дзяржынскага, Карэліцкага, Мірскага, Навамышскага раёнаў. Камандзір — член баранавіцкага падпольнага камітэта КП(б)Б Уладзімір Зянонавіч Царук. Уваходзіла ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння. На час злучэння з Чырвонай Арміяй (6—11 ліпеня 1944 года) налічвала 3550 партызан. Камандзіру злучэння Уладзіміру Зянонавічу Царуку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Злучэнне яднала шэсць брыгад:
- 1-я Беларуская кавалерыйская партызанская брыгада;
- Партызанская брыгада «25 гадоў БССР»;
- Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава;
- Партызанская брыгада «Камсамолец»;
- Партызанская брыгада імя А. В. Суворава;
- Партызанская брыгада «Першамайская».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.