Карная аперацыя «Herman»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аперацыя «Герман»
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Bundesarchiv Bild 101III-Niquille-067-21, Russland, Festnahme von Partisanen.jpg
Партызаны, схопленыя немцамі, падчас аперацыі «Герман»
Дата 13 ліпеня8 верасня 1943
Месца Налібоцкая пушча
Вынік нявырашаны
Праціўнікі
Польшча
Польская падпольная дзяржава
Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСавецкія партызанскія атрады і злучэнні
Германія
Трэці рэйх
Камандуючыя
Каспер Мілашэўскі,
Аляксандр Варакомcкі, Р. А. Сідарок
Курт фон Готберг,
Эрых фон дэм Бах
Сілы бакоў
каля 554-650 салдатаў АК,


каля 4 тыс. савецкіх партызанаў

каля 52-60 тыс. салдатаў, артылерыя, бранетэхніка, авіяцыя
Страты
Польшча
каля 40 забітых
каля 100 зніклых без вестак
некалькі дзястякаў параненых
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
129 забітых
52 параненых
24 параненых і дэзертыраў
_____________________
4280 забітых з ліку грамадзянскага насельніцтва
20 994 адасланых на прымусовыя работы
да 300 забітых
некалькі браневікоў і аўтамабіляў

Аперацыя «Герман»ням.: Unternehmen «Hermann») – кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад супраць савецкіх партызан і мясцовага насельніцтва ў Валожынскім, Івянецкім, Любчанскім, Навагрудскім, Юрацішкаўскім раёнах.

Праводзілася 1 ліпеня11 жніўня 1943 г. сіламі 1-й матарызаванай брыгады СС, 3 паліцэйскіх палкоў, асобага батальёна СС Дырлевангера, 3 батальёнаў вермахта, паліцэйскіх батальёнаў, 5 жандарскіх, грэнадзёрскіх і артылерыйскіх узводаў, падраздзяленнямі паліцыі бяспекі і СД Беларусі, спецыяльнымі падраздзяленнямі з Мінска. Усяго для наступлення было сканцэнтравана больш за 50 тыс. салдат і афіцэраў. Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляў групенфюрэр СС і генерал-лейтэнант паліцыі К. фон Готберг.

Для вывазу жывёлы, сельскагаспадарчай прадукцыі і маёмасці, угону насельніцтва прыцягваліся спецыяльныя каманды баранавіцкага гебітскамісарыята, упаўнаважаныя гаспадарчыя інспекцыі «Усход».

У ходзе аперацыі нямецкія войскі спалілі больш за 60 польскіх і беларускіх вёсак і знішчылі 4280 чалавек з ліку грамадзянскага насельніцтва. Ад 21 тыс. да 25 тысяч чалавек саслалі на прымусовыя работы ў трэці Рэйх, а тысячы іншых былі выселеныя за межы зоны блакавання.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вераснёўскага паражэння Польшчы, сталбцоўскі і валожынскі паветы апынуліся пад уладай СССР. У сваю чаргу, пасля нямецкага ўварвання ў чэрвені 1941 года тэрыторыі абодвух паветаў увайшлі ў склад Рэйхскамісарыята Остланд. Немцы, пры падтрымцы беларускіх калабарацыяністаў забілі большасць мясцовых яўрэяў і распачалі бязлітасны тэрор супраць польскага насельніцтва[1]. У той жа час бязмежная Налібоцкая пушча стала прытулкам для чырвонаармейцаў, якім ўдалося пазбегнуць нямецкага палону і для яўрэяў, якія ўцяклі з навакольных гета[2]. На рубяжы 1942/43 года перакінутыя праз лінію фронту савецкія афіцэры і камісары прыступілі да трансфармацыі гэтых бездапаможных груп ў рэгулярныя партызанскія атрады[3]. Па афіцыйных падліках, у дзень 1 мая 1943 года ў Налібоцкай пушчы было ўжо 2941 савецкіх партызан[4].

Неўзабаве пасля пачатку нямецкай акупацыі на тэрыторыі даваеннага Навагрудскага ваяводства пачалі стварацца структуры Саюза Узброенай Барацьбы (пераіменаванага ў лютым 1942 года ў Армію Краёву). У лістападзе 1941 г. камандаванне Навагрудскай акругі АК прызначыла падпаручніка Аляксандра Варакомскага (псеўданім. «Швір» на пасаду каменданта вобласці Стоўбцы (кодавая назва «Слуп»)[5]. Першапачаткова дзейнасць вобласці «Слуп» было засяроджана на назапашванні зброі і боепрыпасаў, а таксама пранікнення ў мясцовыя структуры беларускай паліцыі і адміністрацыі[6]. Ідэя стварэння польскага партызанскага атрада не знайшла падтрымкі, камандаванне акругі выконвала загад Галоўнага Камандавання АК па абмежаванню дзеянняў узброеных сіл да моманта пачатку ўсеагульнага паўстання[7]. Толькі такія фактары, як рост колькасці выкрытых салдатаў і вярбоўка польскай моладзі ў шэрагі савецкіх партызанскіх атрадаў пераканалі камандаванне змяніць пазіцыю. Штуршком да арганізацыі польскага атрада стала, у прыватнасці, масавае забойства жыхароў вёскі Налібокі праведзенае савецкімі партызанамі ноччу 7/8 мая 1943 г[8][9][10].

3 чэрвеня 1943 г. ў маёнтку Куль у глыбіні Налібоцкай пушчы адбылася першая вярбоўка ў шэрагі польскага атрада. У гэты дзень зарэгістраваліся 44 добраахвотнікаў, якія сталі ядром будучай Стаўбцоўскай групоўкі АК[11]. Атрад, камандаванне якім прыняў паручнік  рэзерву Каспер Мілашэўскі (пс. «Левальд»), ужо пасля дзесяці дзён вырас да памеру 130 салдатаў[nb 1]. Дзейнасць польскага партызанскага атрада пачалась атакай на моцна абаронены Івянец (19 чэрвеня). Коштам трох забітых і некалькіх параненых польскія салдаты разбілі нямецкі гарнізон і на 18 гадзін вызвалілі сталіцу рэгіёну[14]. У баі загінула ад некалькіх дзесяткаў[15] да 150[14] немцаў, а ад 100[15] да 200[14] беларускіх паліцэйскіх дэзертавалі, каб далучыцца да польскага атрада. Салдаты АК вызвалілі многіх зняволеных і захапілі вялікую колькасць зброі, боепрыпасаў, прадуктаў харчавання і абсталявання[14]. Згодна з ацэнкай асобных гісторыкаў, захоп Івянца быў адным з найбуйнейшых узброеных выступленняў у гісторыі Арміі Краёвай[16].

Пасля сыходу з Івянца, польскі атрад накіраваўся ў паўднёва-ўсходнюю частку Налібоцкай пушчы, дзе заснаваў лагер у вёсцы Беліца і ва ўрочышчы Дрывезна. На працягу амаль тыдня польскія партызаны ліквідавалі блокпасты беларускай паліцыі ў Старыне і Кіслухах (28 чэрвеня), Дзераўной і Волме (30 чэрвеня) у Засуле і Рубяжэвічах (3 ліпеня)[17]. Дасягнутыя поспехі дазволілі падняць польскі атрад у рангу да батальёна і павялічыць яго колькасць, па меншай меры, да 554 салдатаў[nb 2][19].

Першыя баі[правіць | правіць зыходнік]

«Івянецкае паўстанне» выклікала вялікі ажыятаж на Навагрудчыне і сур'ёзна занепакоіла нямецкае камандаванне. Акупанты вырашылі любой цаной ліквідаваць польскія і савецкія базы ў Налібоцкай пушчы[20]. Супрацьпартызанская аперацыя, атрымала  кодавую назву «Герман»[nb 3], і павінна была ахопліваць шырокі ўчастак, паміж гарадамі: Маладзечна, Стоўбцы, Любча і Шчорсы[22]. Згодна з нямецкімі планамі, аперацыя павінна была пачацца на тэрыторыі, праз якую праходзілі чыгуначныя лініі Баранавічы – Маладзечна – Ліда і Ліда – Баранавічы. Затым нямецкія атрады павінны былі загнаць партызанаў у глыбіню Налібоцкай пушчы, правесці яе блакаванне, пасля чаго зрабіць сістэматычнае «ачышчэнне» ляснога комплексу[23]. Запланаваная супрацьпартызанская аперацыя была павінна таксама забяспечыць рэалізацыю эканамічных мэтаў, г. зн. забяспечыць нямецкай эканоміцы новы кантынгент прымусовай працоўнай сілы[24].

Аб тым, якую значнасць надавалі немцы поспеху гэтай аперацыі, можа сведчыць памер сіл, якія прымал ў ёй: ад 52[25] да 60[23] тыс. паліцэйскіх, эсэсаўцаў і салдатаў Вермахта, пры падтрымцы авіяцыі, артылерыі і бронетэхнікі[23]. Разам з нямецкімі атрадамі у аперацыі прынялі таксама ўдзел атрады калабарацыяналістаў, у тым ліку 1-я Руская Нацыянальная Брыгада СС пад камандаваннем Уладзіміра Гіль-Радыёнава[22]. Каманду над сіламі, якія ўдзельнічалі у аперацыі «Герман» ажыццяўляў Камандзір СС і Паліцыі ў Беларусі Брыгадэфюрар СС Курт фон Готберг. Да яго штаба ў Навагрудку далучыўся таксама Обергрупэнфюрар СС Эрых фон дем Бах-Залеўскі, спецыяльны упаўнаважаны Рэйхсфюрара СС па пытаннях барацьбы з партызанскім рухам (Chef der Bandenbekämpfungsverbände)[22][23].

Аперацыя «Герман» пачалася 13 ліпеня 1943 г. З усходу, з раёна Койданава і Стоўбцаў, накіравалася ў бок лесу нямецкая дывізія, прызначаная для барацьбы з партызанскім рухам (якая да гэтага часу квартыравалася ў Бабруйску). У той жа час з раёна Навагрудка выйшла другая нямецкая групоўка. правёўшы карныя дзеянні ў зоне вакол Любчы і Шчорсаў, а затым перайшла на ўсходні бераг Нёмана, рыхтуючыся да ўдараў у паўднёва-ўсходняй частцы  пушчы[22]. У самым пачатку баявых дзеянняў партызаны атрада «Бальшавік» разграмілі з засады варожую аўтакалону і захапілі «Баявы загад на аперацыю «Герман» і штабную карту».

Разведка польскага батальена ўжо ў канцы чэрвеня атрымала інфармацыю аб будаўніцтве немцамі дадатковых платформаў на чыгуначных станцыях у Койданаве, Негарэлым і Стоўбцах. У сваю чаргу, 13 ліпеня польскую конную разведку заўважылі нямецкія матарызаваныя калоны, накіраваныя ў бок Налібоцкай пушчы. У той жа дзень у польскім лагеры ва ўрочышчы Дрывежа праходзіла польска-савецкая нарада, у якім прынялі ўдзел, у прыватнасці, камандзір стаўбцоўскага батальёна  «Lewald» і камандзір івянецкай групоўкі савецкіх партызанаў палкоўнік Р. А. Сідарок (псеўданім «Дубаў»[23].). Тады было вырашана, што нямецкая спроба карнай аперацыі ў раёне пушчы сутыкнецца з рашучым супраціўленнем. Батальён АК атрымаў заданне блакаваць з усходу гасцінец МінскНавагрудак, г. зн. галоўную дарогу, якая праходзіць праз Налібоцкую пушчу[nb 4]. Палякі павінны былі таксама блакаваць бакавыя дарогі і прасекі, якія ішлі паралельна галоўнай дарозе (паласа польскай абароны была такім чынам шырынёй у 10 км). Савецкія брыгады, якія налічвалі больш за 4 тысячы партызанаў[26], павінны былі прыкрываць абодва флангі польскай групоўкі[22][23].

Першыя сутыкненні адбыліся 20 ліпеня[26][27] (Іншыя гісторыкі называюць дату 15 ліпеня)[28]. Раніцай таго дня, салдаты АК з 5-га узвода 2-й роты пяхоты, пад камандаваннем плутонавага Антонія Гасюка (пс. «Жучэк», сустрэлі нямецкую калону каля ўзарванага моста на рацэ Шура. Агонь польскіх станковых кулямётаў выклікаў страты ў нямецкім  атрадзе, памерам ад некалькіх да трыццаці забітых (у тым ліку чатырох афіцэраў). Былі знішчаны таксама некалькі аўтамабіляў. Польскія салдаты не панеслі ніякіх страт[28][29]. У той жа дзень на дарозе Івянец – Налібокі 1-й роце пяхоты, пад кіраўніцтвам курсанта Альгірдаса Война (пс. «Лех»), удалося разбіць іншую нямецкую калону. Коштам трох загінулых салдатаў АК яны забілі 25 ворагаў і знішчылі чатыры аўтамабіля[28].

Да Налібоцкай пушчы дабраліся між тым, асноўныя сілы нямецкай групоўкі[30]. 21 ліпеня нямецкая авіяцыя і артылерыя на працягу некалькіх гадзін абстрэльвалі пазіцыі партызан, пасля чаго ў атаку пайшла пяхота, якую падтрымлівала бронетэхніка[31]. Падчас разлютаваных баёў у раёне Дрывезны і Нешчаровіч, салдаты АК эфектыўна адбівалі атакі праціўніка. Праз некаторы час польскае камандаванне даведалася, аднак, да свайго здзіўлення, што атрады палкоўніка «Дубовы» без папярэджання пакінулі абарончыя пазіцыі. Нямецкія матарызаваныя калоны прабіліся праз дарогу Мінск – Навагрудак, падзяляючы тым самым пушчу на дзве часткі. Над батальёнам АК навісла пагроза акружэння[28][32].

Праз некалькі гадоў некаторыя польскія гісторыкі і ветэраны выказалі здагадку, што партызаны мелі намер знішчыць польскі атрад рукамі немцаў, і пагэтаму наўмысна адкрылi яго флангі[26][33]. Але з захаваўшыхся савецкіх дакументаў, можна, аднак даведацца, што большая частка савецкай партызанскай групоўкі пад ціскам немцаў была рассеяна. Аб гэтым сведчаць і вялікія страты сярод партызанаў[34].

Блакаванне пушчы[правіць | правіць зыходнік]

У блакіраванай Івянецка-Налібоцкай партызанскай зоне дыслацыраваліся партызанскія брыгады імя Жукава, імя Кірава, імя Сталіна, імя Чкалава, Першамайская і асобна дзеючыя атрады імя Аляксандра Неўскага, «Бальшавік», імя Катоўскага, імя Кутузава, імя Чкалава, кавалерыйскі атрад Дз. А. Дзенісенкі. Агульнае кіраўніцтва зонай ажыццяўляў Баранавіцкі падпольны абком КП(б)Б.

Групоўка «Дубовы» змагла пазбегнуць нямецкага пераследавання і перабрацца ў наваколлі Мінска[35]. Адступленне суправаджалася, аднак, разладам і актамі непадпарадкавання. С захаваўшыхся савецкіх справаздач, можна даведацца, у прыватнасці, што камандзір Брыгады ім. Сталіна палкоўнік Павел Гулевіч самавольна пакінуў баявыя атрады. Гэтак жа паступіў камісар гэтай брыгады, Аляксей Мурашоў, які разам з ад'ютантам схаваўся на востраве ў балоце. Некалькі разоў мелі месца выпадкі, што ў начной цемры, партызаны па памылцы абстралялі адзін аднаго[36]. Адно з падраздзяленняў Брыгады ім. Сталіна, было амаль цалкам выбіта нямецкай пяхотай і авіяцыяй падчас пераправы праз балота[37]. Без асаблівых страт перажыў аперацыю «Герман» яўрэйскі атрад братоў Бельскіх[25].

Між тым, у польскім генеральным штабе былі выказаны супрацьлеглыя меркаванні адносна далейшай тактыкі. Паручнік «Левальд» і яго афіцэры выказваліся за падзел батальёна на больш дробныя падраздзяленні, у той час як камандзір акругі Стоўбцы падпаручнік «Швір» настойваў на адступленні сукупнасцю сіл. У канчатковым выніку была аддадзена перавага меркаванню камандзіра атрада[33]. Ноччу 21/22 ліпеня рота падхарунжага «Леха» перагарадзіла тракт Мінск – Навагрудак барыкадамі са ствалоў паваленых дрэў, што часова спыніла марш нямецкіх калон[28]. Гэта дало магчымасць асноўным сілам батальёна перайсці гасцінец і прайсці  разам з абозам, у паўночную частку пушчы, дзе была надзея зноў ўступіць у кантакт з савецкімі партызанамі[28][38]. Падчас начных баёў быў знішчаны нямецкі браніраваны аўтамабіль[28]. У той жа час атрад пакінуў падпаручнік «Швір»[39].

Ідучы на поўнач польскія партызаны здолелі без асаблівых перашкод дабрацца да шубіна-нёманскага канала. З-за таго, што мост праз канал быў спалены адступаючымі савецкімі войскамі, тут была пакінута большая частка рухомага абозу[37]. Затым стаўбцоўскі батальён перайшоў у найбольш недаступную частку Налібоцкай пушчы, г. зв. «Голыя Балоты». Па дарозе была фарсіравана яшчэ адна водная перашкода ў выглядзе жоўта-нёманскага канала. Кальцо акружэння ўсё больш і больш сцісківалася вакол польскага атрада. Не бачачы магчымасці для працягвання адкрытай барацьбы, камандаванне батальёна падзяліла яго на невялікія групы ў 20-25 чалавек і аддало загад салдатам шукаць выратавання самастойна[28][40].

Ва ўсходнім напрамку ішлі хадакі з 1-й і 2-й ротаў. Першае з гэтых падраздзяленняў панёсла сур'ёзныя страты падчас прарыву праз нямецкую блакаду ў раёне Тэрэбейнаў (загінуў, у прыватнасці, камандзір роты падхарунжы «Лех»). 2-я рота змагла, незаўважанай прайсці ў раён Каменя, дзе адбылося яе расфармаванне[28]. Гэты поспех быў шмат у чым заслугай вахмістра Сергія Гаворкі, які да вайны быў войтам гімны Камень, і добра ведаў навакольную мясцовасць[41].

Іншы маршрут адступлення абралі штаб, 3-я рота пяхоты, эскадрон кавалерыі і ваенная паліцыя сумесна з тылавымі службамі. Павярнулі яны на поўдзень, адправіўшыся зноў у бок жоўта-нёманскага канала. Пасля сутыкнення з праціўнікам ўвесь цяжар бою прыняў на сябе харунжы Здзіслаў Nurkiewicz (пс. «Ноч») разам са сваім эскадронам. Спешаныя кавалерысты панеслі сур'ёзныя страты, аднак здолелі звязаць ямецкія сілы, што дало магчымасць астатнім войскам фарсіраваць канал[28].

Выхад з акружэння і рассейванне батальёна не азначае, аднак, канца небяспекі. Яшчэ некалькі дзён немцы і іх супрацоўнікі прачэсвалі лясы і балоты, расстрэльваючы на месцы захопленых партызан. Многія з салдатаў АК, якім удалося схавацца сярод мірнага насельніцтва, загінулі ў  вёсках, калі туды прыйшлі карныя атрады, або былі вывезены на прымусовыя працы[42][43]. У рукі немцаў трапілі, у прыватнасці, камандзір 3-й роты старшы сяржант. Стэфан Пазнаньскі (пс. «Шэры») (прапаў без вестак)[nb 5], а таксама афіцэр забеспячэння Герман Доўнар-Запольскі (пс. «Напалеон») і паручнік Рачкевіч (пс. «Пломень»), брат прэзідэнта Польшчы Уладзіслава Рачкевіча (абодвух павесілі ў Терэбейне)[46][47].

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Аперацыя «Герман». Салдаты Вафен-СС і захоплены імі вясковы хлопчык

Блакаванне Налібоцкай пушчы працягвалася да 8 жніўня[48]. Стаўбцоўскі батальён АК працягваў адыходзіць панёсшы сур'ёзныя страты, якія складаюць не менш за 40 загінулых, некалькі дзясяткаў параненых і больш за 100 зніклых без вестак[28]. У ліку загінулых і забітых апынуліся, у прыватнасці, два камандзіра роты. 3-я рота пяхоты, якая складалася ў асноўным з дэзерціраў з беларускай дапаможнай паліцыі, панесла найбольшыя страты, паколькі многія з яе салдат пасля выхаду закружэння, вырашылі не вяртацца да партызанаў[49]. Польская групоўка таксама страціла амаль 60% зброі, у тым ліку ўсе цяжкія кулямёты і мінамёты, а таксама абозы і большасць коней[50].

Сур'ёзныя страты панесла таксама савецкія партызаны. Па афіцыйным савецкім дадзеным яны склалі 129 забітых, 52 параненых і 24 палонных і дэзерціраў[nb 6][26]. Нямецкія страты цяжка вызначыць. Камендант Навагрудскай Акругі АК ацэньваў іх у 300 забітых і шмат параненых[51].

У выніку аперацыі «Герман» найбольшыя страты панесла польскае і беларускае грамадзянскае насельніцтва[51]. Жадаючы пазбавіць партызан падтрымкі, немцы стварылі паласу «выпаленай зямлі» ў радыусе каля. 10[52]-15[26] кіламетраў вакол лесу. У адных толькі ваколіцах Івянца і Налібокаў было знішчана 38 вёсак з насельніцтвам 2 тыс. гаспадарак; шматлікія карныя акцыі адбыліся таксама каля Дзераўной і Рубяжэвічаў і на заходнім беразе Нёмана (наваколлі Шчорсаў і Турца)[53]. У агульнай складанасці немцы знішчылі больш за 60 вёсак і нявызначаную колькасць асобных хутароў і хат. Перад спальваннем, вёскі былі дашчэнту разрабаваныя – нямецкія справаздачы згадваюць, у прыватнасці, аб канфіскацыі 21059 галоў жывёлы[51].

Па афіцыйных германскіх дадзеных, падчас аперацыі «Герман» было забіта 4280 грамадзянскіх асоб[51], 654 чал. былі перададзены паліцыі бяспекі і СД. Мэтай рэпрэсій сталі, у прыватнасці, мужчыны і хлопчыкі якіх лічылі памочнікамі партызанаў або членамі іх сем'яў. Іх расстрэльвалі, вешалі, спальвалі жыўцом, ці адпраўлялі на абарончыя работы на ўсходнім фронце, дзе ў большасці выпадкаў яны зніклі без следу[46]. На прымусовыя работы ў трэці Рэйх даслалі 20 994 чалавека[51] (Згодна з іншымі дадзенымі - 25 тысяч.), у т.л. 4173 дзяцей[54]. Старых, жанчын і дзяцей выселілі за межы зоны блакавання[46]. Многія з сялян, якія перажылі карныя акцыі, былі вымушаны напрацягу многіх месяцаў вандраваць па самаробных лясных стаянках[52].

Савецкія партызанскія камандзіры наваднялі Маскву «эйфарычнымі данясеннямі пра свае ваенныя поспехі, якія не адпавядалі рэчаіснасці»[55]. Пасля аперацыі партызанскі лідар дакладваў пра знішчэнне штабу сумнавядомага эсэсаўскага батальёна Дырлевангера і яго самога, а таксама ганарліва паведамляў пра «3000 забітых і параненых ворагаў, 29 узятых у палон, 60 знішчаных варожвх аўтамабіляў, 3 танкі і 4 бронемашыны». Страты партызан склалі «129 чалавек забітымі, 50 параненымі, 24 зніклі без звестак»[55]. У сапраўднасці Дырлевангер памёр пасля вайны, а яго штаб не пацярпеў. страты немцаў склалі 52 чал. забітымі, 155 параненымі, 4 прапалі без звестак. У той жа час нацысты паведамілі пра 4280 забітых і 654 захопленых у палон «бандытаў»[56].

У доўгатэрміновай перспектыве Немцам не ўдалося, аднак, абмежаваць актыўнасць польскага і савецкага партызанскага руха. Нягледзячы на цяжкія страты, панесеныя ў час аперацыі «Герман» польскі батальён здолеў яшчэ да канца жніўня сабрацца зноў у сваім старым лагеры ў ваколіцах Дрывезны[57]. У бліжэйшы час камандаванне Навагрудскай акругі адправіла туды трох чалавек з ліку так званых «ціхацёмных» , дасланых з Вялікабрытаніі[58]. Да канца лістапада 1943 года колькасць салдатаў батальёна ўзрасла да каля 400[59]. У Налібоцкую пушчу вярнулася таксама івянецкая групоўка савецкіх партызанаў[60]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Каспер Мілашэўскі быў адным з лідэраў мясцовага польскага грамадства. Улічваючы тое, што ў налібоцкай пушчы было шмат савецкіх партызанаў, ён хаваў свае сувязі з Арміяй Краёвай, паспяхова пераконваючы савецкі бок утым, што стварэнне атраду было ініцыятывай мясцовых палякаў. Са згоды камандавання навагрудскай акругі АК Мілашэўскі фармальна падпарадкоўваўся ў тактычным плане савецкаму камандаванню, быў таксама прыняты шэраг іншых пагадненняў, якія, аднак Мілашэўскі не збіраўся выконваць на практыцы. Са згоды савецкага камандавання, атраду была нададзена назва «Польскі атрад імя Тадэвуша Касцюшкі». Быў узгоднены падзел Налібоцкай пушчы на польскі і савецкі сектары, і было дамоўлена, што польскія і савецкія партызаны будуць змагацца з польскага і савецкага бакоў старой мяжы адпаведна. Гл.: [12], c 15-18.27-28 і [13], с 101-103
  2. Такая лічба падаецца ў рапарце каменданта Навагрудскай Акругі АК. шэраг гістрыкаў сыходзіць з меркавання, што напярэдадні карнай аперацыі ў Налібоцкай пушчы, польскі трада налічваў каля 600-650 партызанаў. Гл.: [12], c 40, [18], c 102 i [13], c 2013
  3. У гонар рэйхсмаршала Германа Герынга Гл.: [21], с. 271.
  4. Дарога праходзіла між іншым праз Івянец, Налібокі і Шчорсы. Гл.: [16], с. 35
  5. Крыніцы падаюць розную інфармацыю наконт лёса старэйшага сяржанта Пазнаньскага. Згодна з аднымі — ён быў схоплены немцамі і пакараны смерцю. Spis żołnierzy Zgrupowania Stołpiecko-nalibockiego Armii Krajowej прыводзіць дадзеныя, што Пазнаньскі апынуўся ў канцэнтрацыйным лагеры Асвенцым, і здолеў перажыць вайну. Гл.: [44], с 52 і [45], с 91.
  6. У рапарце Прадстаўніцтва Урада на Радзіме савецкія страты ацэнены ў каля 800 забітых і 300 палонных. Савецкія партызаны нібыта таксама страцілі 18 гармат, 26 станковых і 126 ручных кулямётаў

Зноскі

  1. Podgóreczny, 2010, с. 9-13
  2. Boradyn, 2013, с. 56-59
  3. Boradyn, 2013, с. 60-62
  4. Boradyn, 2013, с. 64
  5. Podgóreczny, 2010, с. 16
  6. Podgóreczny, 2010, с. 17
  7. Boradyn, 2013, с. 37-38 і 101
  8. Podgóreczny, 2010, с. 24
  9. Pilch, 2013, с. 97-98
  10. Boradyn, 2013, с. 97 і 101
  11. Podgóreczny, 2010, с. 25
  12. 12,0 12,1 Podgóreczny, 2010
  13. 13,0 13,1 Boradyn, 2013
  14. 14,0 14,1 14,2 14,3 Podgóreczny, 2010, с. 35
  15. 15,0 15,1 Krajewski, 2013, с. 33
  16. 16,0 16,1 Krajewski, 2013
  17. Krajewski, 2013, с. 31
  18. Pilch, 2013
  19. Krajewski, 2013, с. 33-34
  20. Podgóreczny, 2010, с. 41
  21. Snyder, 2011
  22. 22,0 22,1 22,2 22,3 22,4 Krajewski, 2013, с. 35
  23. 23,0 23,1 23,2 23,3 23,4 23,5 Podgóreczny, 2010, с. 42
  24. Snyder, 2011, с. 271-272
  25. 25,0 25,1 Bauer, 2007, с. 57
  26. 26,0 26,1 26,2 26,3 26,4 Boradyn, 2013, с. 124
  27. Podgóreczny, 2010, с. 43
  28. 28,00 28,01 28,02 28,03 28,04 28,05 28,06 28,07 28,08 28,09 28,10 Krajewski, 2013, с. 36
  29. Podgóreczny, 2010, с. 43-44
  30. Podgóreczny, 2010, с. 44
  31. Podgóreczny, 2010, с. 45
  32. Podgóreczny, 2010, с. 45-46
  33. 33,0 33,1 Pilch, 2013, с. 107
  34. Boradyn, 2013, с. 84-85 і 124
  35. Podgóreczny, 2010, с. 51-52
  36. Boradyn, 2013, с. 85
  37. 37,0 37,1 Podgóreczny, 2010, с. 47
  38. Podgóreczny, 2010, с. 46-47
  39. Podgóreczny, 2010, с. 36
  40. Podgóreczny, 2010, с. 47-48
  41. Pilch, 2013, с. 110
  42. Krajewski, 2013, с. 36-37
  43. Podgóreczny, 2010, с. 48-52
  44. Podgórechny, 2010
  45. Grzybowski, 2014
  46. 46,0 46,1 46,2 Podgóreczny, 2010, с. 52
  47. Grzybowski, 2014, с. 17 і 20
  48. Boradyn, 2013, с. 84
  49. Podgóreczny, 2010, с. 51
  50. Podgóreczny, 2010, с. 52-53
  51. 51,0 51,1 51,2 51,3 51,4 Krajewski, 2013, с. 37
  52. 52,0 52,1 Podgóreczny, 2010, с. 53
  53. Martyrologia wsi
  54. Podgóreczny, 2010, с. 37
  55. 55,0 55,1 Sowjetische Partisanen in Weissrussland... — S. 107.
  56. Sowjetische Partisanen in Weissrussland... — S. 107—108.
  57. Podgóreczny, 2010, с. 53-54
  58. Podgóreczny, 2010, с. 54
  59. Pilch, 2013, с. 115
  60. Podgóreczny, 2010, с. 61-62

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bauer, Y. Nowogrodek-The Story of a Shtetl (польск.)  // Yad Vasem Studies.. — 2007. — Т. 35. — ISSN 0084-3296..
  • Zygmunt Boradyn. Niemen - rzeka niezgody: polsko-sowiecka wojna partyzancka na Nowogródczyźnie 1943 - 1944. — Warszawa: Oficyna Wydawnicza Rytm, 2013. — ISBN 978-83-7399-434-8.
  • Witold Grzybowski Spis Żołnierzy Zgupowania Stołpecko-Nalibockiego Armii Krajowej (польск.) . iwienec.eu (2 снежня 2014).
  • Kazimierz Krajewski Powstanie iwienieckie i zapomniane boje w Puszczy Nalibockiej (польск.)  // Biuletyn Informacyjny AK. — 2013. — Т. 5.
  • Kazimierz Krajewski Wieś na Kresach Północno-Wschodnich pod dwiema okupacjami.
  • Adolf Pilch. Partyzanci trzech puszcz. — Warszawa: Editions Spotkania, 2013. — ISBN 978-83-89533-92-0..
  • Marian Podgóreczny. (Doliniacy; T. 1) // Za Niemnem. — Warszawa: BMT Eridia, 2010. — ISBN 978-83-930539-1-9..
  • Timothy Snyder. Skrwawione ziemie: Europa między Hitlerem a Stalinem. — Warszawa: Świat Książki, 2011. — ISBN 978-83-7799-456-6..
  • Пасэ, У. С., Хаўратовіч, І. П. «Герман» / У. С. Пасэ, І. П. Хаўратовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 2: Беліцк—Гімн. — Мн.: БелЭн, 1994. — 536 с. — С. 518. — ISBN 5-85700-142-0.