Ігар Аляксандравіч Зюлеў
Поўнае імя | Ігар Аляксандравіч Зюлеў | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
5 студзеня 1984[1] (39 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 171 см | |||||||||||||||
Вага | 69 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Ігар Зюлеў (нар. 5 студзеня 1984, Міханавічы, Мінскі раён) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца. Часам гуляў у якасці абаронцы ці нападніка.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскай школы «Алімпія», пачаў прафесійную кар’еру ў 2002 годзе ў складзе слонімскага «Камунальніка», дзе выступаў на пазіцыі нападніка. Пазней гуляў за «Смаргонь» і «Шахцёр». У ліпені 2009 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан».
У сезоне 2012 звычайна гуляў на пазіцыі флангавага абаронцы. Сезон 2013 з-за адсутнасці ў камандзе правага абаронцы пачынаў на гэтай пазіцыі, але пасля прыходу ў клуб Ігара Бурака стаў звычайна выкарыстоўвацца на флангу паўабароны.
У сезоне 2014, пасля зыходу з каманды Бурака, замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы каманды. У лютым 2015 на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[2]. Сезон 2015 пачаў на пазіцыі правага абаронцы, а пасля прыходу ўлетку ў каманду Сяргей Карповіча перайшоў на месца правага паўабаронцы.
У студзені 2016 года, нягледзячы на фінансавыя праблемы «Нафтана»[3], падоўжыў кантракт і на наступны сезон[4]. У сезоне 2016 быў асноўным правым паўабаронцам навапалачан.
Са студзеня 2017 года трэніраваўся з «Іслаччу», з якой у лютым падпісаў кантракт[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе «Іслачы», выступаў на пазіцыі левага абаронцы або паўабаронцы. У канцы 2018 стала вядома, што Зюлеў завяршае кар’еру футбаліста. Свой апошні матч згуляў 2 снежня 2018 года ў матчы апошняга тура супраць магілёўскага «Дняпра» (3:2), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у якасці капітана. Пасля завяршэння кар’еры застаўся працаваць у структуры «Іслачы»[6].
У студзені 2019 года стаў памочнікам галоўнага трэнера «Іслачы» Віталя Жукоўскага[7]. У лютым 2020 года перайшоў на працу ў юнацкую каманду клуба[8].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2007
Уладальнік Кубка Беларусі: 2012
Зноскі
- ↑ Igor Zyulev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Гунчак, Зюлев, Сучков, Хотов, Шкабара и Демидович продлили соглашения с "Нафтаном"
- ↑ Шкабара, Сучков и еще три футболиста, скорее всего, покинут «Нафтан»
- ↑ Зюлев и Сучков продлили контракты к "Нафтаном"
- ↑ Зюлев подписал контракт с «Ислочью»
- ↑ Зюлев завершил карьеру футболиста и остается работать в структуре "Ислочи"
- ↑ Зюлев вошел в тренерский штаб "Ислочи"
- ↑ Игорь Зюлев возглавил юношескую команду «Ислочи»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 5 студзеня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Міханавічах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Смаргонь
- Ігракі ФК Камунальнік Слонім
- Футбольныя трэнеры Беларусі