Сяргей Аляксандравіч Карповіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Карповіч)
Футбол
Сяргей Карповіч
Поўнае імя Сяргей Аляксандравіч Карповіч
Нарадзіўся 29 сакавіка 1994(1994-03-29)[1][2][…] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 78 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 33
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2017 Беларусь Дынама (Мінск) 30 (0)
2013   Беларусь Бяроза-2010 24 (0)
2015   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 11 (1)
2016   Беларусь Мінск 14 (0)
2017   Беларусь Гарадзея 12 (0)
2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 18 (0)
2019—2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 57 (2)
2021 Казахстан Кайсар (Кызыларда) 17 (0)
2021—2022 Расія Балтыка (Калінінград) 27 (1)
2022— Беларусь Нёман (Гродна) 36 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2011 Беларусь Беларусь (да 17) 8 (1)
2012 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2013—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 33 (2)
2020— Беларусь Беларусь 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024

Сяргей Карповіч (нар. 29 сакавіка 1994, Пятрышкі, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», з 2010 года пачаў гуляць за дубль мінчан. Сезон 2013 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», дзе трывала гуляў у аснове, дапамог клубу заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе. Па заканчэнні сезона ў снежні 2013 года вярнуўся ў «Дынама».

Сезон 2014 пачаў у дублі «Дынама». 4 мая 2014 года дэбютаваў за «Дынама» ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на 89-й хвіліне замест Андрэя Залескага ў матчы супраць «Белшыны» (4:1). Пазней стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе мінчан на пазіцыі правага абаронцы.

У сезоне 2015 стаў атрымоўваць менш часу на полі. У ліпені 2015 года быў аддадзены ў арэнду «Нафтану» да канца сезона[4]. У складзе «Нафтана» замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года вярнуўся ў «Дынама»[5].

Да сезона 2016 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай данамаўцаў, але ў сакавіку 2016 года на правах арэнды стаў іграком «Мінска»[6], дзе замацаваўся ў аснове. У ліпені 2016 года вярнуўся з арэнды ў склад дынамаўцаў[7]. Спачатку гуляў у аснове дынамаўцаў, але хутка страціў месца ў складзе.

У пачатку 2017 года галоўны трэнер мінчан Сяргей Бароўскі заявіў, што зноў плануе аддаць Карповіча ў арэнду, і ў сакавіку той далучыўся да «Гарадзеі»[8], дзе стаў асноўным правым абаронцам. У ліпені 2017 года «Дынама» датэрмінова вярнула Карповіча арэнды[9]. У другой палове правёў за «Дынама» толькі чатыры матчы ў чэмпіянаце і два ў Кубку Беларусі, чатыры матчы ў Лізе Еўропы. З верасня засаваўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль. У лістападзе 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[10].

У снежні 2017 года падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[11]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе жодзінцаў, але з лета стаў радзей трапляць на полі, гуляў за дубль. У снежні 2018 года пакінуў жодзінскі клуб[12].

У студзені 2019 года стаў іграком «Іслачы»[13], замацаваўся ў складзе каманды ў якасці асноўнага правага абаронцы. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з клубам[14]. Заставаўся іграком стартавага складу ў сезоне 2020, правёў усе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі.

У студзені 2021 года накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Тамбоў», аднак пераход не адбыўся. У лютым 2021 года пакінуў «Іслач»[15] і неўзабаве далучыўся да казахстанскага «Кайсара», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[16]. Пакінуў «Кайсар» па пагадненні бакоў у ліпені 2021 года[17] і неўзабаве стаў іграком калінінградскай «Балтыкі»[18]. Пакінуў расійскі клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года[19].

У ліпені 2022 года падпісаў пагадненне з гродзенскім «Нёманам»[20]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У пачатку 2023 года не прымаў удзел у таварыскіх матчах каманды, а ў лютым падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам[21]. Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе заваяваць срэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату[22]. У студзені 2024 года падпісаў новае пагадненне з «Нёманам»[23].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2010—2012 гадах гуляў за юнацкія зборныя Беларусі.

Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў). 25 студзеня 2014 года дэбютаваў у зборнай да 21 года ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці. Хутка замацаваўся ў моладзевай зборнай як асноўны правы абаронца.

23 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Узбекістана (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Дынама Беларусь 11 0
2011 дубль Дынама Беларусь 23 0
2012 дубль Дынама Беларусь 29 1
2013 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 24 0
2014 Д1 Дынама Беларусь 17 0
2015 (1) Д1 Дынама Беларусь 5 0
2015 (2) Д1 Нафтан Беларусь 11 1
2016 (1) Д1 Мінск Беларусь 14 0
2016 (2) Д1 Дынама Беларусь 4 0
2017 (1) Д1 Гарадзея Беларусь 12 0
2017 (2) Д1 Дынама Беларусь 4 0
2018 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 18 0
2019 Д1 Іслач Беларусь 27 1
2020 Д1 Іслач Беларусь 30 1
2021 (1) Д1 Кайсар Казахстан 17 0
2021/22 Д2 Балтыка Расія 27 1
2022 (2) Д1 Нёман Беларусь 12 0
2023 Д1 Нёман Беларусь 24 5

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Sergey Karpovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergey Karpovich // FBref.com
  3. а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/760.html
  4. Минское "Динамо" отдало Сергея Карповича в аренду "Нафтану" (руск.). football.by (27 ліпеня 2015). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  5. Карпович покинул "Нафтан" (руск.). Афіцыйны сайт «Нафтана» (19 лістапада 2015). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  6. Минское "Динамо" отдало в аренду Сергея Карповича "Минску", Валерия Горбачика - "Смолевичам-СТИ" (руск.). football.by (29 сакавіка 2016). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  7. Сергей Карпович вернулся в минское "Динамо" из аренды (руск.). football.by (20 ліпеня 2016). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  8. "Городея" арендовала у минского "Динамо" Сергея Карповича (руск.). football.by (22 сакавіка 2017). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  9. Минское "Динамо" вернула из аренды Карповича и расторгло контракт с Юзепчуком (руск.). football.by (4 ліпеня 2017). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  10. Сергей Карпович покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (30 лістапада 2017). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  11. Сергей Карпович подписал двухлетний контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (29 снежня 2017). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  12. Карпович, Салугин, Олехнович и Плотников покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (5 снежня 2018). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  13. Карпович стал игроком "Ислочи" (руск.). football.by (19 студзеня 2019). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  14. "Ислочь" продлила контракт с Карповичем (руск.). football.by (18 лістапада 2019). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  15. Сергей Карпович покинул "Ислочь" (руск.). football.by (6 лютага 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  16. "Кайсар" объявил о подписании Карповича (руск.). football.by (1 сакавіка 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  17. "Кайсар" объявил об уходе Карповича (руск.). football.by (8 ліпеня 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  18. Карпович сменил "Кайсар" на "Балтику" (руск.). football.by (13 ліпеня 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  19. Калининградская «Балтика» объявила об уходе четверых футболистов (руск.). newkaliningrad.ru (31 мая 2022). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  20. Сергей Карпович - игрок "Немана" (руск.). football.by (26 ліпеня 2022). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  21. Карпович на год продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (10 лютага 2023). Праверана 10 лютага 2023.
  22. Игнатович стал лучшим вратарем высшей лиги-2023, Карпович - лучшим защитником, Ковалевич - лучшим тренером (руск.). football.by (12 снежня 2023). Праверана 30 студзеня 2024.
  23. Сергей Карпович остался в "Немане" (руск.). football.by (17 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]