Ігар Аляксандравіч Міранкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Міранкоў
Імя пры нараджэнні Ігар Аляксандравіч Міранкоў
Мянушка «Светлагорскі жах»
Дата нараджэння 1969(1969)
Месца нараджэння Светлагорск, БССР
Грамадзянства  СССР
 Беларусь
Дата смерці 19 чэрвеня 1996(1996-06-19)
Месца смерці Мінск
Прычына смерці Расстрэл
Забойствы
Колькасць ахвяр 6
Перыяд забойстваў 19901993
Матыў сэксуальны
Арышт і пакаранне
Пакаранне Смяротнае пакаранне

Ігар Аляксандравіч Міранкоў (1969 — 19 чэрвеня 1996) — савецкі і беларускі серыйны забойца, у 1990—1993 гадах забіў шэсць хлопчыкаў ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ігар Міранкоў нарадзіўся ў 1969 годзе ў горадзе Светлагорску Беларускай ССР, дзе пасля пражыў усё жыццё і здзейсніў усе свае злачынствы. Пасля школы Міранкоў быў закліканы да праходжання тэрміновай службы ў складзе Паўночнага Флота. Меліся звесткі аб тым, што яшчэ падчас ваеннай службы ён праяўляў гомасэксуальныя схільнасці і дамагаўся да таварышаў па службе. Следчы па справе Міранкова Алег Літошкі казаў, што, магчыма, яго самога першапачаткова згвалтавалі маракі, што потым прывяло да дэфармацыі псіхікі Міранкова[1].

Вярнуўшыся ў Светлагорск, Міранкоў уладкаваўся на працу, купіў матацыкл «Ява» і стаў жыць звычайным жыццём. Міранкоў быў абсалютна незаўважным чалавекам. Літошкі пасля расказваў так:

" …Калі б ён быў у натоўпе, я б яго не заўважыў. Зусім непрыкметны чалавек. Але ён мог падтрымаць гутарку. Вёў размову на розныя тэмы ...[1] "

Серыя забойстваў[правіць | правіць зыходнік]

Першае забойства Міранкоў здзейсніў 2 чэрвеня 1990 года. Яго ахвярай стаў 13-гадовы хлопчык, які гуляў у лесе. Маньяк напаў на яго, згвалціў і забіў ударамі нажа. 16 красавіка 1991 года пры падобных абставінах ім быў забіты 10-гадовы хлопчык. Забойства дзяцей спачатку разам ніхто не звязаў, але Міранкоў вырашыў часова стаіцца. За ўвесь 1992 год ён не здзейсніў ні аднаго забойства, таму што ў 1991 годзе быў асуджаны на тры гады папраўчых работ за рабаванне. Паколькі Міранкоў быў на добрым рахунку, яму часта падавалі трохдзённыя адпачынкі, падчас якіх ён і здзяйсняў свае забойства.

20 сакавіка 1993 года Міранкоў здзейсніў трэцяе забойства 9-гадовага хлопчыка, а 30 сакавіка — чацвёртае забойства. У горадзе пачалася паніка, людзі будавалі версіі аб тым, што дзяцей выкрадаюць адэпты «Белага братэрства», цыганы альбо злачынныя групоўкі. Летам 1993 года Міранкоў выкраў і забіў яшчэ двух дзяцей, а восенню іх цела выявілі ў лесе. Бацькі выйшлі на вуліцы Светлагорска, арганізавалі пікетаванне раённай адміністрацыі, стварылі камітэты самаабароны[2].

Арышт, следства і суд[правіць | правіць зыходнік]

27 красавіка 1994 года Ігара Міранкова арыштавалі за крадзеж бензіну і махлярства са страхоўкай. Ён прызнаў сваю віну і быў заключаны пад варту. 14 мая 1994 года яго выклікалі на допыт па справе аб знікненнях і забойствах дзяцей. Пасля гэтага ён прызнаўся ў здзяйсненні шасці забойстваў. Беларускія ўлады вырашыліся на беспрэцэдэнтныя меры — справа была засакрэчана, і рассакрэчаныя толькі ў 2007 годзе, Міранкова змясцілі ў адзіночную камеру горада Рэчыца, а следчыя эксперыменты праводзіліся ў рамках павышаных мер бяспекі падследнага. Следства доўжылася больш за год, пасля чаго крымінальная справа была перададзеная ў суд, які прысудзіў Ігара Аляксандравіча Міранкова да вышэйшай меры пакарання — смяротнага пакарання праз расстрэл. 19 чэрвеня 1996 года прысуд быў прыведзены ў выкананне ў СІЗА № 1 горада Мінска.

Зноскі

  1. а б Светлогорский кошмар (руск.)(недаступная спасылка). Документальный детектив (2007 год). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2012. Праверана 2010-9-28.
  2. ИГОРЬ МИРЕНКОВ — «СВЕТЛОГОРСКОЕ ДЕЛО» (руск.). Большая онлайн библиотека e-Reading (1995 год). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2012. Праверана 2010-9-28.