Ігар Анатолевіч Бабко
Поўнае імя | Ігар Анатолевіч Бабко | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 верасня 1985[1] (35 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||
Вага | 65 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 23 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Ігар Бабко (нар. 9 верасня 1985, Воса, Кобрынскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Ігар Бабко з’яўляецца выхаванцам ганцавіцкага футбола. Кар’еру пачаў у мясцовым клубе «Харчавік», які выступаў у першынстве Брэсцкай вобласці.
Пасля паступіў у БДУФК. Падчас вучобы выступаў у Другой лізе за такія клубы, як «Кобрын», мінскі СКВІЧ і пастаўскі ПМЦ. У 2007 разам з ПМЦ выйграў Другую лігу і на наступны сезон гуляў у Першай лізе, але пасля заканчэння сезона 2008 пастаўскі клуб быў расфармаваны.
Перад пачаткам сезона 2009 праходзіў прагляд у «Баранавічах», але ў выніку пачаў сезон у складзе «Гарадзеі». Адгуляўшы за гарадзейцаў паўсезона, пайшоў служыць у армію[2].
«Слуцк»[правіць | правіць зыходнік]
Пасля вяртання з арміі ў сярэдзіне 2010 года трапіў на прагляд у клуб «Слуцкцукар», які на той момант гуляў у Другой лізе, і ў выніку стаў іграком клуба. Па выніках сезона 2010 «Слуцкцукар» выйшаў у Першую лігу і змяніў назву на «Слуцк».
У складзе «Слуцка» на працягу трох гадоў гуляў у Першай лізе. У сезоне 2012 канчаткова замацаваўся ў аснове, а ў 2013 годзе стаў адным з лідараў каманды, забіўшы за сезон 6 галоў і аддаўшы 12 галявых перадач, што дапамагло «Слуцку» перамагчы ў Першай лізе.
У сезоне 2014 Ігар разам са «Слуцкам» дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выступаючы на пазіцыі левага паўабаронцы. У першай палове сезона выступаў не вельмі паспяхова, часам заставаўся на лаўцы запасных, але ўлетку трывала замацаваўся ў аснове. У выніку з 6 галявымі перадачамі стаў найлепшым распасоўшчыкам «Слуцка» ў сезоне.
У снежні 2014 падоўжыў кантракт са «Слуцкам» яшчэ на два гады[3]. У сезоне 2015 ужо трывала замацаваўся ў якасці асноўнага левага паўабаронцы случан. У чэрвені 2016 года стаў капітанам «Слуцка». У снежні 2017 года зноў падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[4]. У сезоне 2018 працягваў выступаць у стартавым складзе, аднак у верасні атрымаў траўму, вярнуўся на поле толькі ў апошнім матчы сезона 2 снежня. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне са случанамі[5].
Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе случан, аднак пазней выбыў з-за траўмы і не з’яўляўся на полі да канца сезона. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з клубам[6].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2007
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2006 | Д3 | Кобрын | ![]() |
12 | 2 |
2007 (1) | Д3 | СКВІЧ | ![]() |
10 | 0 |
2007 (2) | Д3 | ПМЦ | ![]() |
17 | 0 |
2008 | Д2 | ПМЦ | ![]() |
26 | 2 |
2009 (1) | Д3 | Гарадзея | ![]() |
12 | 0 |
2010 (2) | Д3 | Слуцкцукар | ![]() |
15 | 0 |
2011 | Д2 | Слуцк | ![]() |
26 | 1 |
2012 | Д2 | Слуцк | ![]() |
27 | 3 |
2013 | Д2 | Слуцк | ![]() |
30 | 6 |
2014 | Д1 | Слуцк | ![]() |
30 | 0 |
2015 | Д1 | Слуцк | ![]() |
26 | 2 |
2016 | Д1 | Слуцк | ![]() |
26 | 3 |
2017 | Д1 | Слуцк | ![]() |
26 | 1 |
2018 | Д1 | Слуцк | ![]() |
21 | 1 |
2019 | Д1 | Слуцк | ![]() |
8 | 0 |
Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].
Зноскі
- ↑ Igor Bobko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Интервью Игоря Бобко ганцевичской газете «Савецкае Палессе»
- ↑ «Слуцк» продлил контракты с Алисейко, Лесько и Бобко
- ↑ "Слуцк" продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем
- ↑ Бобко, Кибук и Панкратов продлили контракты со "Слуцком"
- ↑ "Слуцк" продлил контракт с Бобко
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)