ФК Слуцк

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з ФК Слуцкцукар)
Jump to navigation Jump to search
Слуцк
Лагатып
Поўная назва ГА «Спартыўны футбольны клуб „Слуцк“»
Заснаваны 1998
Горад Слуцк, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Умяшчальнасць: 1896
Старшыня Віталь Бунас
Галоўны трэнер Віталь Паўлаў
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2018 8 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Слуцк»беларускі футбольны клуб з горада Слуцк, заснаваны ў 1998 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў 1998 годзе пад назвай «Слуцк», пазней стаў называцца «Слуцкцукар». Да 2007 гуляў у чэмпіянаце Мінскай вобласці, стаў чэмпіёнам вобласці ў 2002 і 2007.

У 2008 «Слуцкцукар» заявіўся ў Другую лігу, а па выніках сезону 2010 атрымаў месца ў Першай лізе. Тады ж клуб вярнуў назву «Слуцк».

У Першай лізе на працягу двух сезонаў клуб займаў пятае месца.

2013[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2013 каманда разглядалася як адзін з фаварытаў турніру, але не лічылася галоўным прэтэндэнтам на павышэнне. Пачатак турніру атрымаўся не вельмі добры: каманда пацярпела паражэнні ў трэцім і чацвёртым турах. У выніку доўгі час прыйшлося даганяць галоўных канкурэнтаў: «Гарадзею» і «Віцебск». Пасля перамогі ў 14-м туры над «Віцебскам» (4:1) «Слуцк» выйшаў на другі радок, а пасля 21-га тура перагнаў «Гарадзею» і ўзначаліў турнірную табліцу. Пасля перамогі ў перадапошнім туры над «Віцебскам» (1:0) «Слуцк» стаў недасягальны для супернікаў і гарантаваў сабе выхад у Вышэйшую лігу.

2014[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2014 каманда захавала асноўных ігракоў, узмацніўшыся пры гэтым шэрагам легіянераў. У выніку, каманда апынулася ў ніжняй частцы табліцы. Пазней, трохі паправіўшы сваё становішча, «Слуцк» узняўся на дзявяты радок, з якога пасля падзелу Вышэйшай лігі на шасцёркі трапіў у другую шасцёрку. У ніжняй палове табліцы справы ў «Слуцка» пайшлі лепш, ён узняўся на восьмае месца, але няўдалы фініш дазволіў гродзенскаму «Нёману» перагнаць случан, пакінуўшы тых дзявятымі.

2015[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2015 каманда пачала няўдала, неўзабаве апынуўшыся на апошнім радку табліцы. У жніўні 2015 года быў адпраўлены ў адстаўку шматгадовы галоўны тренер каманды Юрый Крот. Выконваць абавязкі галоўнага трэнера стаў ігрок каманды Вячаслаў Грыгараў. Пад яго кіраўніцтвам «Слуцк» здолеў паправіць сваё становішча, і сезон каманда скончыла на 11-м месцы з 14.

2016[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2016 года Грыгараў быў зацверджаны ў якасці галоўнага трэнера каманды. Пачатак сезону атрымаўся няўдалым, каманда апынулася ў зоне вылету. У чэрвені клуб развітаўся з вопытнымі ігракамі і лідарамі каманды — Ігарам Варанковым, Яўгенам Лашанковым і Сяргеем Цвяцінскім. У ліпені замест іх прыйшлі новыя ігракі, аднак каманда працягвала знаходзіцца ўнізе табліцы. Пасля паражэння ў верасні ад аўтсайдэра, мікашэвіцкага «Граніта», Грыгараў быў адпраўлены ў адстаўку, але неўзабаве кіраўніцтва клуба вырашыла пакінуць трэнера на пасадзе, а звольніць яго памочніка Андрэя Баса. Фініш каманда здолела правясці паспяхова, заняўшы выніковае 12-е месца з 16.

2017[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2017 года новым галоўным трэнерам замест Грыгарава быў прызначаны Віталь Паўлаў. Слуцкі клуб паспяхова пачаў сезон, выйшаўшы ў паўфінал Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце ішоў сярод лідараў, скончыўшы першую палову чэмпіянату на чацвёртым месцы. Другая палова сезону атрымалася для «Слуцка» менш удалай, і каманда заняла выніковы сёмы радок.

2018[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2018 каманда зноў пачала ўпэўнена і хутка апынулася сярод лідараў. Першую палову сезону «Слуцк» скончыў на пятым месцы. Аднак, другая палова сезону атрымалася значна горшай. Слуцкая каманда саступіла ў апошніх дзевяці матчах, але папярэдніх поспехаў хапіла, каб атрымаць выніковы восьмы радок.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1998—2003: «Слуцк»
  • 2004—2010: «Слуцкцукар»
  • з 2011: «Слуцк»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на красавік 2019 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Беларусі Бр Яўген Кандраценка 1999
30 Сцяг Беларусі Бр Ілья Бранавец 1990
34 Сцяг Беларусі Бр Барыс Панкратаў 1982
2 Сцяг Беларусі Аб Алег Чмырыкаў 1996
4 Сцяг Беларусі Аб Віталь Трубіла 1985
6 Сцяг Нігерыі Аб Алію Абубакар 1996
8 Сцяг Украіны Аб Аляксей Курылаў 1988
13 Сцяг Беларусі Аб Павел Назаранка 1995
20 Сцяг Беларусі Аб Дзяніс Образаў 1988
22 Сцяг Беларусі Аб Аляксей Цімашэнка Траўма 1986
55 Сцяг Беларусі Аб Аляксандр Анюкевіч 1992
5 Сцяг Нігерыі ПА Джозеф Адах 1999
7 Сцяг Беларусі ПА Віталь Кібук 1989
Пазіцыя Імя Год нараджэння
9 Сцяг Беларусі ПА Яўген Савасцьянаў 1988
10 Сцяг Кот-д'Івуара ПА Якуба Бамба Траўма 1991
11 Сцяг Нігерыі ПА Адэкунле Аедэле 1999
16 Сцяг Украіны ПА Юрый Цецярэнка 1997
23 Сцяг Беларусі ПА Ігар Бабко Капітан каманды 1985
42 Сцяг Кот-д'Івуара ПА Мішэль Гналу Траўма 1998
71 Сцяг Беларусі ПА Уладзімір Мядзведзь 1999
77 Сцяг Расіі ПА Мурат Хотаў Траўма 1987
88 Сцяг Беларусі ПА Ягор Сямёнаў 1988
97 Сцяг Украіны ПА Арцём Дудзік 1997
17 Сцяг Беларусі Нап Аляксандр Яцкевіч 1985
19 Сцяг Нігерыі Нап Фанен Ак’ям 2000
89 Сцяг Беларусі Нап Павел Зуевіч 1997

Рэзервовы склад[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Сцяг Беларусі Бр Ілья Веліч 2002
Сцяг Беларусі Бр Алег Мамедаў 2001
Сцяг Беларусі Аб Сяргей Волкаў 2001
Сцяг Беларусі Аб Мікіта Гапоненка 2001
Сцяг Беларусі Аб Дзмітрый Жук 1999
Сцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Карпеня 2001
Сцяг Беларусі Аб Мікіта Кухцік 2001
Сцяг Беларусі Аб Ігар Міхнавец 1998
Сцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Невяроўскі 1998
Сцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Грамада 2002
Сцяг Беларусі ПА Раман Гужаў 2002
Сцяг Беларусі ПА Кірыл Кладзько 2001
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Сцяг Беларусі ПА Мікіта Лазюк 2000
Сцяг Беларусі ПА Яўген Мятко 2001
Сцяг Беларусі ПА Міхаіл Сачкоўскі 2002
Сцяг Беларусі ПА Ілья Хацько 1999
Сцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Чабатар 2001
Сцяг Беларусі Нап Яўген Апанасовіч 2002
Сцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Арцем’еў 2000
Сцяг Беларусі Нап Яўген Барысевіч 1987
Сцяг Беларусі Нап Павел Палоска 1999
Сцяг Беларусі Нап Станіслаў Прахарэнка 2002
Сцяг Беларусі Нап Мікіта Прылішч 2001

Трансферы[правіць | правіць зыходнік]

Зіма 2018—2019[правіць | правіць зыходнік]

Прыйшлі ў клуб[правіць | правіць зыходнік]

Дата Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
06.12.2018[2] Аб Сцяг Беларусі Аляксандр Анюкевіч Сцяг Беларусі Нёман
06.12.2018[2] ПА Сцяг Беларусі Яўген Савасцьянаў Сцяг Беларусі Нёман
07.12.2018[3] ПА Сцяг Кот-д'Івуара Якуба Бамба свабодны агент
13.12.2018[4] Аб Сцяг Беларусі Алег Чмырыкаў Сцяг Беларусі Гомель
21.01.2019[5] ПА Сцяг Кот-д'Івуара Мішэль Гналу свабодны агент
21.01.2019[6] Нап Сцяг Нігерыі Адэкунле Аедэле Сцяг Малдовы Саксан
25.01.2019[7] ПА Сцяг Беларусі Ягор Сямёнаў Сцяг Беларусі Прамень
11.02.2019[8] Аб Сцяг Украіны Аляксей Курылаў Сцяг Крыма Кызылташ
11.02.2019[9] ПА Сцяг Украіны Юрый Цецярэнка Сцяг Літвы Атлантас
12.02.2019[10] Аб Сцяг Беларусі Павел Назаранка Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
16.02.2019[11] Нап Сцяг Нігерыі Фанен Ак’ям Сцяг Нігерыі Лобі Старз
06.03.2019[12] ПА Сцяг Украіны Арцём Дудзік1 Сцяг Украіны Шахцёр
06.03.2019[13] ПА Сцяг Беларусі Уладзімір Мядзведзь Сцяг Беларусі Дынама-Брэст
05.04.2019[14] ПА Сцяг Нігерыі Джозеф Адах Сцяг Нігерыі Кацына Юнайтэд

1 У арэнду

Пакінулі клуб[правіць | правіць зыходнік]

Дата Пазіцыя Ігрок Новы клуб
03.12.2018[15] Нап Сцяг Беларусі Яўген Шыкаўка Сцяг Грэцыі Ларыса
04.12.2018[16] Аб Сцяг Сербіі Мілаш Нікаліч Сцяг Узбекістана Каканд 1912
04.12.2018[16] Аб Сцяг Трынідада і Табага Роберт Прымус Сцяг Індыі Мінерва Пенджаб
04.12.2018[16] ПА Сцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Чычы Муса
05.12.2018[17] Аб Сцяг Кот-д'Івуара Конан Аюі
05.12.2018[17] ПА Сцяг Кот-д'Івуара Секу Думбія Сцяг Расіі Тамбоў
06.12.2018[18] Аб Сцяг Беларусі Сяргей Шчагрыковіч Сцяг Беларусі Рух
06.12.2018[18] ПА Сцяг Беларусі Дзмітрый Герман1 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст
10.12.2018[19] ПА Сцяг Беларусі Ігар Ясінскі Сцяг Беларусі Спутнік
02.01.2019[20] ПА Сцяг Беларусі Уладзіслаў Жук1 Сцяг Беларусі БАТЭ
18.01.2019[21] Аб Сцяг Беларусі Павел Кійко2
17.02.2019[22] Аб Сцяг Беларусі Мікіта Былінкін3 Сцяг Беларусі Смалявічы
25.03.2019[23] ПА Сцяг Нігерыі Умар Махамед4

1 З арэнды
2 Раней — у «Граніце» ў арэндзе
3 У арэнду
4 Прыйшоў у каманду 16.02.2019 з «Када Сіці»

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2008 Другая (Д3) 5 30 15 6 9 53–37 51 1/32 фіналу
2009 Другая (Д3) 4 26 14 3 9 49–37 45 1/16 фіналу
2010 Другая (Д3) 2 34 25 6 3 79–30 81 1/16 фіналу Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2011 Першая (Д2) 5 30 13 10 7 44–33 49 1/16 фіналу
2012 Першая (Д2) 5 28 15 7 6 59–27 52 1/16 фіналу
2013 Першая (Д2) 1 30 19 9 2 54–19 66 1/8 фіналу Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2014 Вышэйшая (Д1) 9 32 11 7 14 26–34 40 1/8 фіналу
2015 Вышэйшая (Д1) 11 26 6 7 13 26–30 25 Чвэрцьфінал
2016 Вышэйшая (Д1) 12 30 6 12 12 22–34 30 Паўфінал
2017 Вышэйшая (Д1) 7 30 12 8 10 30–34 44 Чвэрцьфінал
2018 Вышэйшая (Д1) 8 30 11 3 16 26–36 36 Чвэрцьфінал

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Главная команда (руск.) . Афіцыйны сайт СФК «Слуцк»
  2. 2,0 2,1 Анюкевич и Савостьянов сменили "Неман" на "Слуцк"
  3. Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом
  4. Чмыриков стал игроком "Слуцка"
  5. "Слуцк" подписал ивуарийского хавбека из второго дивизиона Молдовы
  6. "Слуцк" подписал очередного игрока из Кот-д'Ивуара
  7. Егор Семенов сменил "Луч" на "Слуцк"
  8. "Слуцк" подписал украинского защитника
  9. Украинский хавбек пополнил ряды "Слуцка"
  10. Назаренко подписал соглаашение со "Слуцком"
  11. Ряды "Слуцка" пополнил 18-летний нигерийский форвард
  12. "Слуцк" арендовал хавбека донецкого "Шахтера"
  13. Владимир Медведь подписал контракт с СФК "Слуцк"!
  14. Ряды "Слуцка" пополнил хавбек из Нигерии
  15. Шикавка покинул "Слуцк"
  16. 16,0 16,1 16,2 Муcа, Николич и Примус покинули "Слуцк"
  17. 17,0 17,1 "Слуцк" расстался с Думбия и Ауие
  18. 18,0 18,1 Сергей Щегрикович и Дмитрий Герман покинули "Слуцк"
  19. "Слуцк" расстался с Ясинским
  20. Жук вернулся в БАТЭ из аренды
  21. "Слуцк" расстался с Кийко
  22. Никита Былинкин уходит в аренду
  23. Новости. “Минск” вернул в Беларусь Николича и заключил договор с чешской “Викторией”

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]