Перайсці да зместу

Ігар Леанідавіч Побаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Леанідавіч Побаль
Дата нараджэння 14 студзеня 1952(1952-01-14) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Ігар Леанідавіч Побаль (нар. 14 студзеня 1952, г. п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогій і абсталявання механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі матэрыялаў у машынабудаванні. Доктар тэхнічных навук (2007), дацэнт (1998), прафесар.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1974), Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (аспірантура).

Працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце НАН Беларусі (начальнік аддзела электронна-прамянёвых тэхналогій і фізікі плазмы, адначасова з 2000 — загадчык лабараторыі электрафізікі і з 2008 — дырэктар НДЦ «Плазмотег»), адначасова Полацкім дзяржаўным універсітэце (з 2017, радыётэхнічны факультэт, кафедра энергетыкі і электроннай тэхнікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: тэхналогіі і абсталяванне для электронна-прамянёвай апрацоўкі матэрыялаў; адытыўныя тэхналогіі.

  • Научные и технологические основы обработки конструкционных и инструментальных материалов и получения изделий с использованием электронно-лучевого воздействия : диссертация … доктора технических наук : 05.03.01 : защищена 15.03.2007 : утверждена 27.06.2007 / Поболь Игорь Леонидович. — Минск, 2006.

Зноскі

  • Поболь Игорь Леонидович // Люди, события, факты : 80 лет (1931―2011) / Физико-технический институт Национальной академии наук Беларуси. — Минск, 2011. — С. 103—104.