Ігар Мікалаевіч Ясуловіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігар Мікалаевіч Ясуловіч
руск.: Игорь Николаевич Ясулович
Партрэт
Імя пры нараджэнні: руск.: Игорь Николаевич Ясулович
Род дзейнасці: акцёр, кінарэжысёр
Дата нараджэння: 24 верасня 1941(1941-09-24) (77 гадоў)
Месца нараджэння:
Дзеці: Alexey Yasulovich[d]
Месца працы:
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
ордэн Пашаны
Заслужаны артыст РСФСР Народны артыст Расійскай Федэрацыі Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Commons-logo.svg Ігар Мікалаевіч Ясуловіч на Вікісховішчы

Ігар Мікалаевіч Ясуловіч (руск.: И́горь Никола́евич Ясуло́вич; нар. 24 верасня 1941 г., сяло Рэйнсфельд, Куйбышаўская вобласць) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2001) і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Продкі бацькі па паходжанні — беларусы. Дзяцінства правёў у горадзе Ізмаіл, Адэскай вобласці. У 1962 годзе скончыў акцёрскі, а затым, у 1974 годзе і рэжысёрскі факультэты УДІКа.

З 1962 году — акцёр Эксперыментальнага тэатра-студыі пантамімы («Эктэмім»), у 1964—1994 гадах — Тэатра-студыі кінаакцёра, з 1994 года — Маскоўскага ТЮГа.

У кіно з 1961 года (больш за 320 роляў, першая роля — малады пасажыр цягніка — у фільме «У дарозе»), здымаўся пераважна ў ролях другога плана і эпізодах.

Ігар Мікалаевіч — уладальнік унікальнага вядомага голаса, прыгожага тэнаральнага тэмбру, багатага эмацыйнымі адценнямі. Займаецца агучваннем фільмаў і мультфільмаў.

Рэжысёр-пастаноўшчык некалькіх фільмаў.

Сумесна з Аляксандрам Цітэлем выкладае ў сваёй майстэрні ў ГІТІСе, на факультэце акцёрскага мастацтва музычнага тэатра. Таксама вядзе сваю акцёрскую майстэрню ва УДІК.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]