Ігар Раманавіч Банцар
Ігар Раманавіч Банцар | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 24 лютага 1980 (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | журналіст, музыкант |
bancer.by |
Ігар Раманавіч Банцар (24 лютага 1980, Мінск, БССР, СССР) — беларускі журналіст і музыкант, лідар панк-гурта «Mister X ». Палітычны зняволены рэжыму Лукашэнкі, вязень сумлення.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паляк паходжаннем. З дзяцінства жыў у Гродна. Бацька працаваў у МУС, маці была выхавацелькай у дзіцячым садку. Ігар Банцар паступіў вучыцца ў Варшаўскі ўніверсітэт на кірунак міжнародных адносін, аднак праз некалькі год спыніў вучобу праз хваробу і пасля складанай аперацыі вырашыў не аднаўляцца ва ўніверсытэце. Каля дзесяці гадоў працаваў у журналістыцы: карэспандэнтам гродзенскай незалежнай газеты «Пагоня», галоўным рэдактарам польскіх часопісаў «Magazyn Polski» і «Głos znad Niemna» ў выгнанні. Некаторы час быў прэс-сакратаром непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі. Стварыў і ўзначальваў культурную ўстанову «Гродзенскі рок-клуб», дзе займаўся музыкай з падлеткамі і моладдзю, у 2021 годзе ўлады ліквідавалі арганізацыю.
З 2003 года быў лідарам і спеваком стрыт-панк гурта «Mister X ».
З 2007 года Ігара Банцара шматкроць затрымлівалі і саджалі на содні. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года яго тройчы асуджалі на адміністрацыйны арышт.
Арыштаваны 20 кастрычніка 2020 года за правядзенне перформансу ў выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі[1]. На яго завялі крымінальную справу за хуліганства. Да суда ўтрымліваўся пад вартай. Музыкант правёў у СІЗА гродзенскай турмы 5 месяцаў, амаль увесь час у адзіночных камерах. Праходзіў псіхіятрычную экспертызу ў Навінках.
Суд пачаўся 3 сакавіка 2021 года. Віны не прызнаў, у першы дзень суда Ігар Банцэр абвесціў «сухую галадоўку» на знак пратэсту. Ён пратрымаўся без ежы і вады 16 содняў да 19 сакавіка, калі яму прысудзілі 1,5 года «хіміі» і выпусцілі ў залі суду. Пасля пераліку тэрміну (1 дзень у СІЗА раўняецца 2 дням «хіміі») яму заставалася сядзець 8 месяцаў.
15 сакавіка 2021 года сумеснаю заяваю дзевяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным[2]. 16 сакавіка 2021 года шэфства над палітвязнем узяў Расмус Андрэсен, дэпутат Еўрапейскага парламента[3]. 18 сакавіка 2021 года «Amnesty International» класіфікавала Ігара Банцара вязнем сумлення[4].
Пачаў адбываць пакаранне 17 чэрвеня 2021 года ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 9 у Віцебску. 5 жніўня атрымаў 10 дзён штрафнога ізалятара за парушэнне правілаў установы. Потым яму тройчы працягвалі тэрмін утрымання ў ШІЗА да 40 дзён без перапынку. 29 верасня 2021 года суд змяніў Ігару Банцару пакаранне з абмежавання волі («хімія») на пазбаўленне волі (калонія агульнага рэжыму). 17 снежня выйшаў на волю[5].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Ігар Банцэр жанаты, мае трое дзяцей.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ігар Банцэр на сайце Вясны
- ↑ Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Юліі Бодак і Ігара Банцара . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (15 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2021. Праверана 19 жніўня 2021.
- ↑ Presseerklärung zu dem Musiker und politischen Gefangenen Igor Bancer/Ihar Bantsar (ням.). Audiolith (16 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2021.
- ↑ Belarus: Life of hunger-striking prisoner at risk: Ihar Bantsar (англ.). Amnesty International (18 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 1 лістапада 2021.
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 18 снежня 2021.