Іжма
| Іжма | |
|---|---|
| комі Изьва, руск. Ижма | |
| Рака Іжма каля сяла Усць-Ухта | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 531 км |
| Басейн | 31 000 км² |
| Расход вады | 203 м³/с (154 км ад вусця) |
| Вадацёк | |
| Выток | Ціманскі краж |
| • Вышыня | вышэй 197 м |
| • Каардынаты | 62°41′27″ пн. ш. 55°00′40″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Пячора (455 км ад вусця) |
| • Месцазнаходжанне | с. Усць-Іжма (Іжэмскага раёна Рэспублікі Комі) |
| • Каардынаты | 65°19′24″ пн. ш. 52°54′28″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Пячора → Баранцава мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Рэспубліка Комі |
| Код у ДВР | 03050300112103000075588 |
|
|
|
| Басейн Пячоры | |
|
|
|
І́жма (Изьва, руск.: И́жма) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, левы прыток ракі Пячора.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 531 км. Плошча вадазбору 31 000 км². Іжма бярэ пачатак на поўдні Ціманскага кража, цячэ на паўночны захад. У вярхоўях берагі пакрытыя лесам, у ніжнім цячэнні па берагах больш лугоў і балот. Рэчышча звілістае, у верхнім і сярэднім цячэнні ў рэчышчы ёсць парогі і камяністыя перакаты. Самы вялікі парог — Селем-Косьет (Сардэчны) — знаходзіцца ніжэй Саснагорска. Ад вусця Ухты Іжма суднаходная. У ніжнім цячэнні Іжма моцна пашыраецца (да 400—1000 м)[1], цячэнне слабее, рака пачынае ўтвараць пратокі, затокі і вялікія астравы. Упадае ў Пячору каля вёскі Усць-Іжма некалькімі пратокамі. Жыўленне ракі снегавое[1]. Замярзае ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне мая[1].
Найбуйнейшыя прытокі — Седзью, Ухта, Кедва (левыя); Аюва, Сэбысь (правыя).
Рака суднаходная на адлегласці 82 км ад вусця (да сяла Іжма)[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- І́жма // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 173. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- И́жма // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 238. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 162. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)