Перайсці да зместу

Іжэмскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іжэмскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва
  • 16 187 чал. (2024)[2]
Плошча
  • 18 435,57 км²
Іжэмскі раён на карце
Тэлефонны код 82140
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іжэ́мскі раён (руск.: Ижемский район, комі: Изьва район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.

Раён размешчаны на поўначы рэспублікі. Мяжуе з Усць-Цылемскім і Княжпагосцкім раёнамі, Пячорскім, Ухцінскім, Усінскім і Саснагорскім гарадскімі паселішчамі. Плошча раёна складае 18 420 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Пячора і яе прыток Іжма.

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе тагачаснай Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран).

Насельніцтва раёна складае 19 303 чалавекі, з іх 86.52% складаюць комі-зыране (дакладней, этнаграфічная супольнасць комі-зыран — комі-іжэмцы).

Адміністрацыйнае ўладкаванне

[правіць | правіць зыходнік]

У склад раёна ўваходзяць 10 сельскіх паселішчаў.

НазваАдміністрацыйны цэнтр
Брыкаланскае с/пс. Брыкаланск
Іжэмскае с/пс. Іжма
Кельчыюрскае с/пс. Кельчыюр
Кіпіеўскае с/пс. Кіпіева
Краснаборскае с/пс. Краснабор
Мохчынскае с/пс. Мохча
Няшабоскае с/пс. Няшабож
Сізябскае с/пс. Сізябск
Томскае с/пп. Том
Шчальяюрскае с/пп. Шчальяюр

Працягласць аўтамабільных дарог складае 533 км, з іх цвёрдае пакрыццё маюць толькі 157 км. Аўтадарогамі раён звязаны з пасёлкам Іраёль у Саснагорскім раёне рэспублікі.

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 годаРосстат, 2024.