Ціманскі краж
Ціманскі краж | |
---|---|
рус. Тиманский кряж | |
65° пн. ш. 50° у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вышэйшы пункт | 471 м |
Ціма́нскі краж (руск.: Тима́нский кряж[1]) — узвышша ў Еўрапейскай частцы Расіі, на тэрыторыі Рэспублікі Комі і Архангельскай вобласці.
Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны. Цягнецца прыкладна на 900 км ад Чэшскай губы Баранцава мора да вытокаў ракі Вычагда ў заходніх адгор’ях Урала. Вышыні да 471 м (Чатласкі камень). Далінамі рэк Піжма Пячорская і Піжма Мязенская дзеліцца на 3 часткі: паўночную (вышыні да 303 м), сярэднюю (вышыні да 471 м) і паўднёвую (вышыні 300—350 м).
Тундра, лесатундра, балоты, у паўднёвай частцы — тайга.
На тэрыторыі Ціманскага кража радовішчы нафты, прыроднага газу, баксітаў, тытанавых мінералаў і інш.
Зноскі
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 471. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Тиманский кряж // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 471. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
- Ціманскі краж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 113. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Жучкова В. К., Гецен В. Г. Тиманский кряж (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Тиманский кряж // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
- Тиманский кряж // Большая Энциклопедия Нефти и Газа (руск.)
- Тиманский хребет // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (руск.)