Ізабела Арагонская (каралева Францыі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ізабела Арагонская
Isabel d'Aragón
Isabella of Aragon - psychology of dress.jpg
сцяг
Каралева Францыі
з 25 жніўня 1270
Папярэднік: Маргарыта Праванская
Пераемнік: Марыя Брабанцкая
 
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: 1247(1247)
Арагон
Смерць: 28 студзеня 1271(1271-01-28)
Казенца, Калабрыя
Пахаванне: Абацтва Сен-Дэні
Дынастыя: Арагонскі дом, Капетынгі
Бацька: Хаймэ I Арагонскі
Маці: Іяланда Венгерская
Муж: Філіп III Адважны
Дзеці: сыны: 1. Людовік Французскі
2. Філіп IV Прыгожы
3. Роберт Французскі
4. Карл Беззямельны

Ізабела Арагонская (араг.: Isabel d'Aragón, катал.: Elisabet d'Aragó i d'Hongria), (124728 студзеня 1271) — інфанта Арагона, дачка караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка і Іаланды Венгерскай, жонка караля Францыі Філіпа III Адважнага.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Ізабела была чацвёртай дачкой караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка і яго другой жонкі Іаланды Венгерскай. Па бацькаўскай лініі была ўнучкай Педра II Каталіка, першага васала Папы Рымскага сярод арагонскіх каралёў і ўдзельніка альбігойскага крыжовага паходу, а таксама Марыі дэ Манпелье. Па матчынай лініі паходзіла з венгерскай дынастыі Арпадаў і прыпадала ўнучкай каралю Венгрыі Андрашу II, які распачаў Пяты крыжовы паход, і Іаландзе дэ Куртэнэ, прынцэсе Лацінскай імперыі.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Пасмяротнае надмагілле Ізабелы Арагонскай.

28 мая 1262 года юная Ізабела выйшла замуж за спадчынніка французскага прастола Філіпа. Шлюб адбыўся ў Кафедральным саборы Клермона.

Ізабела нарадзіла жонку чацвярых сыноў:

У 1270 годзе суправаджала мужа ў Восьмым крыжовым паходзе ў Туніс. Напачатку студзеня, на зваротным шляху, быў зроблены прыпынак у Казенцы. Быўшы на шостым месяцы цяжарнасці, Ізабела звалілася з каня. Гэта выклікала заўчасныя роды. Пяты сын нарадзіўся мёртвым. Праз сямнаццаць дзён пасля гэтага Ізабела сканала. Філіп перавёз рэшткі жонкі і дзіцяці ў Парыж, дзе яны былі з ушанаваннямі пахаваны ў Абацтве Сен-Дэні.

Литература[правіць | правіць зыходнік]

  • Christian Bouyer: Dictionnaire des Reines de France. Librairie Académique Perrin, Paris 1992, ISBN 2-262-00789-6.