Перайсці да зместу

Альфонса VII Імператар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альфонса VII Імператар
ісп.: Alfonso VII
Кароль Леона Альфонса VII (мініяцюра)
Кароль Леона Альфонса VII (мініяцюра)
Сцяг Кароль Леона
1126 — 1157
Папярэднік Урака
Пераемнік Фернанда II
Сцяг Кароль Кастыліі
1127 — 1157
Папярэднік Урака
Пераемнік Санча III

Нараджэнне 1 сакавіка 1105
Смерць 21 жніўня 1157 (52 гады)
Месца пахавання
Род Бургундская дынастыя[d]
Бацька Раймунд Бургундскі[d]
Маці Урака I[d]
Жонка Берэнгела Барселонская[d][2] і Рыкса Сілезская[d][2]
Дзеці Санча III Кастыльскі, Фердынанд II[d], Канстанцыя Кастыльская[3], Санча Кастыльская[d], Санча Кастыльская[d], Urraca of Castile, Queen of Navarre[d], Stephanie Alfonso of Castile[d][4], Garcia of Castile[d], Alfonso of Castile[d] і Ferdinand of Castille[d]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць палітыка[5]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альфонса VII Імператар (ісп.: Alfonso VII el Emperador; 1 сакавіка 1105, Кальдас-дэ-Рэес — 21 жніўня 1157, Ла-Фрэснеда) — кароль Галісіі з 1111 года, кароль Леона з 1126 года, кароль Кастыліі з 1127 года. Сын Уракі, каралевы Кастыліі, і Раймунда Бургундскага. Першы іспанскі кароль з Бургундскай дынастыі.

Кароль Галісіі

[правіць | правіць зыходнік]

Калі пасля смерці Раймунда, бацькі Альфонса, яго маці Урака ў 1109 годзе паўторна выйшла замуж за караля Арагона Альфонса I Ваяўніка і апошні стаў ставіць у Кастылію на важныя пасады сваіх людзей, гэта выклікала незадаволенасць мясцовай знаці. Ачагом паўстання стала Галісія, тым больш што паводле шлюбнага дагавора сын Уракі Альфонса, граф Галісіі, пазбаўляўся права ўспадкоўваць прастолы Кастыліі і Леона. Правадыры паўстання Педра Фрайлас, граф Трава, і Дыега Хельмірэс, біскуп Кампастэльскі, абвясцілі сябе абаронцамі правоў інфанта. Яны пацярпелі ваеннае паражэнне ад арагонскага караля, але не змірыліся, і ў 1111 годзе Хельмірэс у сваёй метраполіі Сант’яга-дэ-Кампастэла каранаваў інфанта Альфонса (са згоды Уракі) як караля Галісіі (хоць да гэтага Галісія была толькі графствам). Пасля гэтага адбыліся новыя сутыкненні і развод Уракі з Альфонса Арагонскім.

Узыходжанне на троны Леона і Кастыліі

[правіць | правіць зыходнік]

9 сакавіка 1126 года, праз дзень пасля смерці маці, Альфонса VII прыбыў у Леон, дзе ва ўзросце 19 гадоў у царкве Санта-Марыя быў абвешчаны каралём Леона. Пасля каранацыі яго задачай стала аднаўленне рэальнай улады над Кастыліяй, якую кантраляваў Альфонса I, кароль Навары і Арагона. Войскі абодвух каралёў сышліся ў даліне Тамара, але бітвы не адбылося, і ў чэрвені 1127 года паміж Кастыліяй і Арагонам быў заключаны Тамарскі мірны дагавор, які фіксаваў граніцы гэтых дзяржаў.

Пасля гэтага Альфонса VII рушыў у Партугалію, каб прымусіць да падпарадкавання цётку па маці — Тэрэзу Леонскую, графіню Партугальскую. Разбіўшы яе войскі, ён прымусіў яе прызнаць яго сеньёрам у 1128 годзе. Зрэшты, у тым жа годзе яна страціла ўладу, пацярпеўшы паражэнне пры Сан-Мамеды каля Гімарайнша ад уласнага сына Афонсу Энрыкіша, які ў сваю чаргу ўварваўся ў Галісію ў 1130 годзе, з-за чаго канфлікт аднавіўся.

У 1128 годзе Альфонса ажаніўся з Берэнгарыяй, дачкой графа Барселоны Рамона Берэнгера III, а ў 1130 годзе скінуў біскупаў Леона, Саламанкі і Аўеда, незадаволеных гэтым шлюбам. Гэта выклікала мяцеж знаці на чале з Педра Гансалесам дэ Лара ў Паленсіі, задушаны каралём.

Канфлікт з Арагонам і Наварай

[правіць | правіць зыходнік]

У 1134 годзе Альфонса I Ваяўнік памёр, не пакінуўшы нашчадства. Альфонса VII тут жа прад’явіў прэтэнзіі на прастолы Арагона і Навары як прапраўнук Санча III Наварскага. Аднак арагонская знаць выступіла на баку брата памерлага караля — Раміра, які ўвайшоў у гісторыю як Раміра II Манах, а наварцы высунулі кандыдатуру Гарсіі Рамірэса, які стаў каралём Навары Гарсіем IV. Такім чынам, Альфонса VII не атрымаў больш карон, але захапіў вялікія тэрыторыі да ракі Эбра, у тым ліку Сарагосу, якую перадаў Гарсію Наварскаму ў абмен на васальную прысягу.

Прыняцце імператарскага тытула

[правіць | правіць зыходнік]

26 мая 1135 года, каб падмацаваць прэтэнзію на становішча наймацнейшага манарха Іспаніі, Альфонса VII каранаваўся ў Леонскім саборы як імператар усёй Іспаніі (Imperator totius Hispaniae). Каранацыю правёў легат папы Інакенція II, на ёй прысутнічалі і прынеслі амаж новаму імператару яго швагер Рамон Берэнгер IV (граф Барселоны), яго кузен Гарсія IV, кароль Навары (праўнук, як і ён, Санча III Наварскага), граф Тулузы Альфонс I Іардан, шэраг сеньёраў Паўднёвай Францыі, граф Урхеля Арменголь VI і нават некалькі арабскіх эміраў, у тым ліку «кароль» Сафадола (Саіф ад-Даўла), ён жа Бені-Худ аль-Мустансір, уладар Руэды. Ні Афонсу Энрыкіш, граф Партугаліі, ні кароль Арагона Раміра II не з’явіліся. Партугалец канчаткова прызнаў сябе імператарскім васалам толькі ў 1143 годзе паводле пагаднення ў Саморы, ужо як кароль Партугаліі Афонсу I, пасля чаго і той прызнаў за ім каралеўскую годнасць (васал імператара мог быць каралём).

Удзел у Рэканкісце

[правіць | правіць зыходнік]

З 1139 года Альфонса VII пачаў барацьбу з альмаравідамі Паўднёвай Іспаніі, ладзячы рабаўніцкія паходы і падбухторваючы саюзных арабскіх правадыроў, такіх, як Сафадола і ібн Марданіш, эмір Валенсіі і Мурсіі, вядомы ў іспанцаў як «кароль Воўк». У 1139 годзе ўзяў крэпасць Кальменар-дэ-Арэха, адкуль маўры маглі пагражаць Таледа, у 1142 годзе Корыю, у 1144 годзе Хаэн і Кордаву, хоць доўга ўтрымліваць апошнія не мог.

У 1146 годзе ў Іспанію ўварваліся Альмахады, закліканыя на дапамогу Альмаравідамі. Альфонса VII заключыў супраць іх саюз з Рамонам Берэнгерам IV, да таго часу ўжо рэгентам Арагона ад імя жонкі, з каралём Навары Гарсіем IV, а таксама некаторымі арабскімі князямі, перш за ўсё родам Бану Ганія. Пры дапамозе генуэзцаў, пізанцаў і графа Барселонскага яму ўдалося ў 1147 годзе ўзяць Альмерыю. Зрэшты, у 1157 годзе Альмахады здолелі вярнуць сабе гэты горад.

Паміраючы, Альфонса VII падзяліў уладанні паміж сынамі, пакінуўшы Леон Фернанда, а Кастылію — Санча, чым нанес шкоду справе аб’яднання Іспаніі.

Жонка: з лістапада 1128 года Берэнгарыя Барселонская (каля 1116 — 15/31 студзеня 1149), дачка Рамона Берэнгеры III, графа Барселоны. Ад гэтага шлюбу нарадзілася сямёра дзяцей:

2-я жонка: з 1152 года Рыкса Польская, дачка Уладзіслава II Выгнанніка, князя Сілезіі і Кракава. Ад гэтага шлюбу нарадзілася двое дзяцей:

  • Фернанда (1153—1155)
  • Санча (1155—1208) Жонка Альфонса II, караля Арагона.

Таксама ў Альфонса VII была незаконныя дзеці ад палюбоўніцы Гантроды:

Зноскі

  1. Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011.
  2. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Альфонсъ // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 2. — С. 47–55.
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  5. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.