Ізабелінскі сельсавет (Астравецкі раён)
| Ізабелінскі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіў у | Астравецкі раён |
| Уключаў | 22 населеныя пункты |
| Адміністрацыйны цэнтр | Ізабеліна |
| Дата ўтварэння | 26 чэрвеня 1965 |
| Дата скасавання | 17 лістапада 1986 |
Ізабе́лінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ізабеліна.
Утвораны 26 чэрвеня 1965 года ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці БССР у складзе 28 населеных пунктаў: 11 населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Астравецкага пассавета (Альгіняны, Бялькішкі, Гуры, Ізабеліна, Келёйці, Мацканы, Міклі, Навікі, Радзюлі, Трайгі, Янава), 10 населеных пунктаў скасаванага Слабодкаўскага сельсавета (Валерына, Дайлідкі, Даўкшышкі I, Даўкшышкі II, Міжаны, Мілайшуны, Падпруддзе, Тракелі, Учкуры і Юзуліна) і 7 населеных пунктаў Гервяцкага сельсавета (Ажуройсці, Баяры, Вялікія Якентаны, Малыя Якентаны, Новыя Якентаны, Свіршчына і Субялі)[1]. 11 лютага 1972 года ў склад Астравецкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Мікшаны, Трайгі і Юзафова)[2]. 17 лістапада 1986 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Астравецкага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: Ажуройсці, Альгіняны, Баяры, Бялькішкі, Вялікія Якентаны, Гуры, Дайлідкі, Ізабеліна, Келёйці, Малыя Якентаны, Мацканы, Міжаны, Міклі, Мілайшуны, Навікі, Новыя Якентаны, Падпруддзе, Радзюлі, Свіршчына, Субялі, Тракелі і Юзуліна.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.