Ізраільскае царства
Выгляд
| Царства | |
| Ізраільскае царства | |
|---|---|
| іўр.: ממלכת ישראל | |
|
Розныя інтэрпрэтацыі таго, што Біблія гаворыць пра памеры Ізраільскага царства часоў Давіда (1000—930 г. да н.э.) |
|
| Сталіца |
* Іерусалім * Шхем * Фірца * Самарыя |
| Мова(ы) | старажытнаяўрэйская мова |
| Афіцыйная мова | іўрыт |
| Рэлігія | Іўдаізм |
| Форма кіравання | манархія |
| • | Шаул |
| • | Давід |
| • | Саламон |
Ізраільскае царства (іўр.: ממלכת ישראל) — раннерабаўладальніцкая дзяржава ў Паўночнай Палесціне. Існавала з 935 па 722 да н.э. Сталіцы: Сіхем, Фірца, Самарыя.
Гл. таксама: Іўдзейскае царства.
Дзяржава ўзнікла ў выніку распаду Ізраільска-Іўдзейскай дзяржавы. Асноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, таксама рамяство. Меліся гандлёвыя і культурныя сувязі з Егіптам і Фінікіяй.
Гл. таксама: Ісая, Амос, біблейскія прарокі.
З цягам часу дзяржава паслабела ў выніку збяднення і закабалення свабоднага сялянства, частых войнаў і пад. Была заваявана Асірыяй (722 да н.э.), большасць насельніцтва пераселена ў Асірыю.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ізраільскае царства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 188. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).